На вакацыях часта паўстае праблема – трэба нейкім чынам заняць дзяцей, каб яны не валэндаліся без справы і не нудзіліся. Тэлевізар і планшэт – не лепшы варыянт. Таму Беларускі архіў вуснай гісторыі вырашыў запытаць вопытных людзей пра самыя вясёлыя гульні іх дзяцінства. І вось якія парады мы атрымалі.
Можна пагуляцца «у скокалкі». Бярэцца дошка, пад яе пасярэдзіне кладзецца калода, атрымоўваецца нешта накшталт гушкалак. Толькі дзеці не катаюцца: адзін стаіць пасярэдзіне, каб утрымліваць дошку, другі становіцца з аднаго боку, трэці з другога. І скачуць, ды часам вельмі высока. У гэтую гульню гралі звычайна на вясновае свята Саракі, калі чакалі прылёту птушак. Нават казалі: «трэба сорак пампушак іспякці і сорак дошчак пераламаць». Аднак, цяперашняя лагодная зіма дазваляе пагуляць у скокалкі не чакаючы вясны.
Любая пара году пасуе для гульні «у клёка»: экіпіроўка мінімальная, затое які азарт!
Глядзець далей на nashapamiac.org