Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор на другі сезон гуртка «Мова дзяцей». Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету і чакаць запрашэння. Па колькасці жадаючых будуць створаныя групы рознага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

mova_dzieci

Заняткі будуць праходзіць у Цэнтры беларускай мовы (вул. Кірава, 3, пакой 1.8). Бацькі дашкольных дзетак мусяць прысутнічаць на курсах. Дзеці будуць у гульнявой форме бавіць час па-беларуску. Акрамя гульняў атрымаюць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі.

У планах гуртка адкрытыя заняткі на розныя тэмы, сустрэчы з дзеячамі культуры і актывістамі грамадскіх арганізацый, фэстываль беларускамоўнай адукацыі, відэа ролікі з удзелам дзетак і іншыя цікавосткі.

Па занятках будзе распрацавана другая частка метадычкі-дапаможніка для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць на беларускай мове з дзеткамі.

Уводны занятак сезону “Мова дзяцей” адбудзецца ў суботу, 11 лютага, 11.00 у Цэнтры беларускай мовы.

kli4nik.info