Аўтар Эва Зайцова, настаўніца гісторыі і замежных моваў, Чэхія.
(майстар-клас быў праведзены 15 лютага 2017 г. падчас семінара ў НІА)
Мэта: Удзельнікі суаднясуць падзеі сусветнай і сямейнай гісторыі, атымаюць навыкі аналізу медыятэкстаў.
1) Папрасіце ўдзельнікаў запісаць 10 гістарычных падзеяў 20 стагоддзя, якія яны лічаць важнымі (праца ў парах).
2) Прапануйце падкрэсліць тыя падзеі, якія яны лічыць пазітыўнымі і агучыць іх. Запытайцеся, якіх падзей атрымалася больш? Ці ёсць такія падзеі, якія хтосьці расцэньвае неадназначна?
3) Папрасіце прыдумаць назвы гэтым падзеям у форме загалоўкаў, якія б мы маглі ўбачыць у газетах (праца ў парах).
4) Прапануйце ўзгадаць, што адбывалася ў сям’і кожнага з удзельнікаў у час тых падзеяў, якія яны запісалі. Прасачыць сувязь сусветнай гісторыі з сямейнай (праца ў парах ці групах).
5) Паглядзіце газету і прааналізуйце загалоўкі сённяшніх падзей. Якія з іх можна назваць пазітыўнымі, якія негатыўнымі. Чаго больш?
6) Праглядзіце ролік The 20th Centuary 5 funny minutes.
- Прааналізуйце яго: Ці сапраўды гэта 5 вясёлых хвілін? Якія падзеі ў роліку можна назваць пазітыўнымі?