Сёлета метадычны летнік у Альхоўцы сабраў настаўнікаў у 28-раз. Самыя таленавітыя і адважныя педагогі Беларусі сабраліся на беразе Страчы, каб разам адказаць на пытанне: як зрабіць нашу школу больш эфектыўнай. Тэма летніка - "Метадычная работа ў школе". Традыцыйна кіруе творчым працэсам альхоўцаў Мікалай Іванавіч Запудскі - прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА.
Чаму школа не працуе як адзіны арганізм? Як "педкалектыў" пеатварыць у эфектыўную каманду для паляпшэння адукацыйных вынікаў? Якія формы метадычнай узаемаадукацыі і супрацоўніцтва мы ўжо маем і чым могуць падзяліцца тыя каманды настаўнікаў, якія іх апрабавалі?
Чакайце матэрыялы на нашым сайце.