Вось, што яны пішуць у сваім блогу:
"Так ужо выйшла, што мы ўвязаліся ў бітву за адукацыю ў сваёй роднай Беларусі. Пачалося ўсё з адкрытага ліста Яўгеніі Пастэрнак і пэтыцыі на імя Прэзідэнта. Зрэагавалі і грамадзяне, якія актыўна падпісвалі пэтыцыю (на сёння - больш за 14 000 подпісаў), і смі, якія актыўна распаўсюджвалі "Крык душы Яўгеніі Пастэрнак», і міністэрства адукацыі.
Спачатку прадстаўнікі міністэрства пагадзіліся на размову ў прамым эфіры TUT.BY. Размова атрымалася напружанай, але мы ўсё ж такі дамовіліся на працяг дыялогу. Спакойнага дыялогу, без смі.
Мы сустрэліся з некалькімі адказнымі работнікамі міністэрства, у тым ліку з намеснікам міністра Раісай Станіславаўнай Сідарэнка. Перадалі дакументы, даведаліся некалькі цікавых навін.
Праца ідзе. Мы будзем трымаць вас у курсе.
А пакуль вырашылі выкладваць на сайце некаторыя з дакументаў пра самавольства мясцовых упраўленняў адукацыі. Выканкамы направа і налева парушаюць Кодэкс аб адукацыі, і пакуль ніхто ім не можа рэальна супрацьстаяць.
Але гэта пакуль. )))
Дадаваць дакументы будзем паступова. Сачыце за абнаўленнямі. Усе малюнкі клікабельныя".
Вынік будзе, калі настаўнікі і надалей будуць дапамагаць збіраць "даказальную базу". Толькі тады, мы можам разлічваць, што нашы агульныя намаганні знізяць ціск на настаўнікаў, які праяўляецца у навязванні ім неўласцівых абавязкаў і незаконных патрабаванняў.
Спіс дакументаў, якія сведчаць аб самаўпраўстве чыноўнікаў з каментарамі тут.