Праца з інфаграфікай на ўроках фізікі

Аляксандр Якубоўскі, настаўнік фізікі жодзінскай жаночай гімназіі, падзялiўся карысным спосабам зацікавіць вучняў і матываваць іх запамінаць больш з дапамогай такога інструменту, як інфаграфіка.

Па словах Аляксандра Якубоўскага, інфаграфіка адпавядае нашаму лічбаваму свету і дазваляе лягчэй запомніць неабходную інфармацыю пакаленню дзяцей-візуалаў. Адукацыйная інфаграфіка – гэта такое візуальнае паданне вучэбнага матэрыялу, новых ведаў, якое не патрабуе дадатковыя каментары. У гэтым выпадку матэрыял сабраны такім чынам, калі не толькі ўсё зразумела, але вучань у такой iнфаграфіцы можа знаходзіць дадатковыя сэнсы, аналізаваць, рабіць уласныя высновы.

Інфаграфіка як адзін з метадаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі можа выкарыстоўвацца на вучэбных занятках для стварэння праблемных сітуацый і арганізацыі эфектыўнай пошукавай дзейнасці.

Прыклады інфаграфік, створаных вучнямі аўтара, можна паглядзець у дакуменце нiжэй. Тэма, якой яны былi прысвечаны: выбітныя навукоўцы і іх адкрыцці ў ядзернай фізіцы. Інфаграфіка была створана з дапамогай сэрвісу http://www.easel.ly/. У дакуменце шмат карысных парад па інтэрнэт-сэрвісам, якія дапамагаюць прыгожа аформіць дадзеныя, лайфхакі па візуальнаму аздабленню працы і іншыя напрацоўкі для натхнення.