ФЕСТЫВАЛЬ
“АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА Ў ПРАКТЫЦЫ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ”
Паважаныя калегі!
Запрашаем прыняць удзел у фестывалі педагагічных ідэй “Актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі”
Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год.
Тэрмін правядзення фестывалю – 14 чэрвеня 2018 года.
Мэта фестывалю: абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.
Да ўдзелу запрашаем педагагічных работнікаў, удзельнікаў дыстанцыйнага курса 2017/2018 г., метадыстаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бацькоўскай грамадскасці.
Тэматычныя напрамкі работы на фестывалі:
- Мэтавызначэнне: прыняцце вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.
- Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”, рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні і інш).
- Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.
- Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…)
- Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…)
Фармат удзелу:
- правядзенне майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
- урок для дарослых;
- прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
- прэзентацыя метадычных распрацовак, сайта або праекта;
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы/урок для дарослых:
- працягласць майстар-класа/урока для дарослых (з рэфлексіўным абмеркаваннем) не павінна перавышаць 1 гадзіну 20 хвілін;
- тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адзін з тэматычных напрамкаў фестывалю;
Прэзентацыя педагагічнага вопыту, ідэі, стратэгіі; дэманстрацыя відэафільма, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта і г.д.:
- прэзентацыя не павінна перавышаць 20 хвілін;
- педагагічная ідэя павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;
Дадатковая інфармацыя:
- Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00, пачатак работы фестываля ў 10.00.
- Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю прадастаўляецца інтэрнат недалека ад акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2р.37 кап.
- Удзел у фестывалі бясплатны.
- Камандзіровачныя расходы за кошт камандзіруючай арганізацыі
- арганізатары фестывалю пакідаюць за сабой права адбору майстар-класаў і прэзентацый.
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю:
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны зарэгістравацца не пазней за 25 мая 2018 года па спасылцы https://goo.gl/forms/N2pyLjj0S7RsHJvB3