Грамадазнаўста ў 10 класе: урокі па тэмах «Грошы» і «Дзяржава»

Ірына Дубейка, настаўніца гісторыі Жамчужнінскай сярэдняй школы (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) падзялілася напрацоўкамі па ўрокам грамадазнаўства ў 10-ым класе.
Планы-канспекты і медыядадаткі да ўрокаў можна спампаваць ніжэй.
 
 
Урок 1. Тэма: «Грошы»
Мэта ўроку – вызначыць сутнасць грошай у жыцці грамадства, прасачыць іх эвалюцыю, вывучыць іх віды і функцыі, пазнаёміць з прычынамі і вынікамі інфляцыі. Прааналізаваць шляхі пераадолення інфляцыі. 
 
На гэтым уроку вучні змогуць прааналізаваць і параўнаць факты, крытычна мысліць, абагульняць, развіваць камунікатыўныя навыкі. Урок выхоўвае эканамічную культуру, падтрымлівае дух талерантнасці, бо вучыць прымаць іншыя пункты гледжання.
 
 
Урок 2. Тэма: «Дзяржава»
На занятку вучні вызначаюць прыкметы і функцыі дзяржавы, аналізуюць формы і функцыі дзяржавы. Матэрыял уроку садзейнічае фарміраванню пазнавальных інтарэсаў і ідэі, што ад кожнага грамадзяніна залежыць лёс дзяржавы.