14.06.2018
Фестываль педагагічных ідэй "Актыўная ацэнка - 2018" падвёў вынік гадавой працы настаўнікаў, ментараў, метадыстаў. Каля ста педагогаў прыехала ў Мінск, каб падзяліцца сваімі ідэямі, правесці майстар-класы для калег, атрымаць адказы на важнае пытанне: як зрабіць нашу школу сучаснай і якаснай.
З фотарэпартажам і ўражаннямі ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў суполцы фэйбука "АКТИВНАЯ ОЦЕНКА КАК НОВАЯ СТРАТЕГИЯ ОБУЧЕНИЯ" (Далучайцеся!)
А мы пачынаем публікаваць матэрыялы, якімі ўдзельнікі Фестываля падзяліліся з рэдакцыяй Nastaunika.info.
1. Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, адкрывае Фестываль актыўнай ацэнкі.
Элементы трэнінгу былі нават на цырымоні адкрыцця. (Відэа).
2. Выступ Мікалая Іванавіча Запрудскага "Актыўная ацэнка учора, сёння, заўтра". Прэзентацыя, Відэа.
3. Вольга Краўчанка, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Рагачоў. Использование мобильных опросов и возможностей Qr-кодов при организации практики само- и взаимообучения учащихся. Прэзентацыя, відэа.
4. Наталля Літоўчык, настаўніца пачатковых класаў, г. Мінск. Канструктар урока беларускай мовы з элементамі актыўнай ацэнкі. Прэзентацыя-шаблон, напаўненне для шаблона (RAR-104 Mb), відэа.
5. Вальга Жыткая, настаўніца біялогіі г.п. Ушачы. Ключавое пытанне. Як зацікавіць вучняў тэмай урока? Прэзентацыя.
6. Наталля Катчанка, настаўніца англійскай мовы, г. Нясвіж. Урок для дарослых. Прэзентацыя.