Да ўвагі чытачоў прапануецца план урока пад назвай "Князёўна з трыма імёнамі" - метадычны матэрыял, распрацаваны настаўніцай пачатковых класаў Святланай Іванюшынай. Матэрыял разлічаны на вучняў пачатковай школы (4 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Мая Радзіма - Беларусь".
Мэтай урока ёсць аналіз жыцця і дзейнасці полацкай князёўны Рагнеды з дапамогай медыятэкстаў. Асобна вызначаюцца мэты ўрока з улікам медыяадукацыйных падыходаў, а менавіта вучыць параўноўваць медыяпасланні рознага характару і жанраў. Сярод медыяадукацыйных элементаў урок задзейнічае работу з відэаматэрыялам (фрагмент фільма “Вікінг” або мультфільма ), параўнаўнанне мэсыджу відэа, малюнка з летапісу і тэксту падручніка, а таксама працу з партрэтамі князёўны як з мэдыятэкстам. На падставе матэрыялаў з летапісу і фрагментаў расійскага фільма “Вікінг” (2018) вучні змогуць параўнаць розныя інтэрпрэтацыі вобразаў Рагнеды.
Абсталяванне для правядзення ўрока ўключае:
- камп'ютар для дэманстрацыі прэзентацыі і фрагмента фільма “Вікінг”;
- выявы гістарычных асоб партрэты князёўны;
- табліцы для “тэкставых пазлаў”;
- кадры з фільма “Вікінг”.
Матэрыялы ўрока даступныя ніжэй: