Да ўвагі класных кіраўнікоў! Серыя відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця”

Да ўвагі чытачоў прапануем серыю відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця” ад студыі "Научпок" на You Tube (спасылка на канал).

Матэрыялы серыі створаны па замове Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі (ІІТА ЮНЕСКА) для выкарыстання ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі падчас інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў для падлеткаў і маладых людзей па прафілактыцы ВІЧ і фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Серыя відэа распрацаваная для класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў і іншых супрацоўнікаў адукацыйных і педагагічных устаноў, і можа выкарыстоўвацца для арганізацыі класных гадзін, факультатыўных заняткаў і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Матэрыялы адпавядаюць тэматыцы заняткаў з вучнямі 7-11 класаў.

Ролікі серыі распавядаюць пра складаныя рэчы ў цікавай і займальнай форме. Аўтары роліка пазбягаюць маралізатарства, навязвання тых ці іншых сцэнараў паводзінаў у той ці іншай сітуацыі і забарон, якія звычайна выклікаюць неагтыў у падлеткаў. Замест гэтага апавядальнік у простым і нязмушаным стылі паведамляе факты і навуковыя дадзеныя, якія даказваюць карысць здаровага ладу жыцця. Працягласць відэа – 4-5 хвілін – аптымальная для ўтрымання увагі гледачоў і перадачы ключавых пасланняў.

Серыя ўключае відэаролікі па наступных тэмах: 

1. Асаблівасці падлеткавага ўзросту

 

Фарміраванне гендарнай культуры маладых людзей;

 

Прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў;

Прафілактыка гвалту ў моладзевым асяроддзі;

Рэпрадуктыўнае здароўе і сэксуальныя адносіны;

 

Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі і ІППШ;

 

Міжасобасныя адносіны і вырашэнне канфліктаў;

 

Прафілактыка камп’ютарнай залежнасці і анлайн-гвалту ў моладзевым асяроддзі.

У дадатак да відэа прапануецца адмыслова распрацаваны метадычны дапаможнік па іх выкарыстанні (спасылка). Дапаможнік дае парады па кожным відэа.

 

Крыніца – сайт Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»