Звярніце ўвагу на цудоўны праэкт "Мапа станаўлення Беларусі".
Як кажуць стваральнікі праэкта: "Месцазнаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы па-рознаму ўплывала на лёс краіны. З аднаго боку, прыносіла добрыя знешнеэканамічныя сувязі, а з іншага — прыцягвала войны і разбурэнні. Мы стварылі мапу станаўлення сучаснай Беларусі, каб нагадаць аб неверагоднай гісторыі нашай краіны.
Гісторыя кожнай краіны — гэта гісторыя тых, хто ў гэтай краіне жыве. Усё, што мы робім, так альбо інакш уплывае на ход падзей, на тое, што адбываецца навокал, на чый-небудзь лёс або на гісторыю. Кожнаму з нас патрэбна мець уласнае стаўленне да гісторыі сваёй краіны. Мы спадзяемся, што наша Мапа выкліча цікавасць да мінулага, забяспечыць гістарычнымі фактамі і прыцягне ўвагу да гісторыі Беларусі."
Акрамя беларускай, мапа даступна на 7 мовах.
Над мапай працавалі:
Аляксей Чаранкевіч, Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева, Віктар Якунін, Павел Кедзіч.
Фота з сайта map.letapis.by