Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут

Калядны падарунак ад "Мова Нанова" для настаўнікаў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца беларускамоўнай адукацыяй для дзяцей: кніга Алены Церашковай «Чароўныя пацеркі» пад рэдакцыяй Алесі Літвіноўскай.

Кніга «Чароўныя пацеркі» - гэта збор матэрыялаў, распрацаваных за тры сезоны існавання курсаў «Мова Нанова Дзеткам» у Мінску (2014-2017). Мэта курсаў – стварыць умовы для сямейнага заглыблення ў мову і пераканаць слухачоў, што пра ўсё на свеце можна гаварыць па-беларуску. Падчас заняткаў ёсць месца забавам і жартам, а хатнія заданні – гэта загадкі, рэбусы, языкаломкі, творчыя задачы.

Матэрыялы курсаў зарыентаваныя на ўзрост ад 4 да 10 год і падыходзяць не толькі для выкарыстання на курсах, але і для хатняй працы. Дзеці школьнага веку могуць выконваць заданні самастойна, а дашкольнікі могуць пабавіць за імі час разам з бацькамі.

Кніга «Чароўныя пацеркі» даступная па спасылцы.

Крыніца - сайт "Мова Нанова".