Сёння пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты

Дакумент абавязковы для ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, уступае ў сілу пасля апублікавання.
Новыя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны ў Беларусі, адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана 23 студзеня 2019 г. на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новыя адукацыйныя стандарты заменяць прынятыя ў 2008 годзе аналагічныя дакументы. 
У апублікаваным дакуменце ўтрымліваюцца патрабаванні да арганізацыі навучальнага працэсу ў пачатковай і сярэдняй школе, а таксама старэйшых класах. Так, у стандартах устанаўліваюцца патрабаванні да зместу адукацыі, абавязковых і максімальных вучэбных нагрузках.
 
Нагадаем, новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі яшчэ не прынята, але новыя стандарты ўжо пачалі дзейнічаць.