27 лютага - семінар «Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій»

05.02.2019

27 лютага 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар "Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных адукацыйных тэхналогій».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі замежных моў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі для дарослых.

Падчас семінара будуць разглядацца наступныя пытанні:    Кароткі агляд сучасных адукацыйных тэхналогій.

  •     Адукацыйная дзейнасць па замежнай мове на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
  •     Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове c выкарыстаннем сэрвісаў Вэб 2.0:
    • сэрвісы Google для стварэння навучальных матэрыялаў па замежнай мове (стварэнне апытання / тэсту, сумеснай прэзентацыі);
    • сродкі візуалізацыі інфармацыі (стварэнне аблокаў слоў, фотакалаж, інтэлект-карты);
    • сэрвісы для стварэння інтэрактыўных практыкаванняў (віктарын, крыжаванак, словавых пазлаў, навучальных гульняў і інш).

Па выніках семінара ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 26 лютага 2019 года выслаць заяўку па прыведзенай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: aduby.seminar@gmail.com

Больш інфармацыі пра семінар шукайце ў дакуменце па спасылцы.

Крыніца - Нацыянальны адукацыйны партал.