Час гаварыць пра дыслексію - інфармацыйная сустрэча 27 лютага

11.02.2019
27 лютага Ініцыятыва Dyslexia Belarus запрашае супрацоўнікаў адукацыйных устаноў, бацькоў і іншых зацікаўленых на сустрэчу-дыскусію "Час гаварыць пра дыслексію".

Мэта сустрэчы: сабраць на адной пляцоўцы ўсіх тых, хто цікавіцца тэмай дыслексіі, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў Беларусі і шляхі развіцця ініцыятывы Dyslexia Belarus.

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

  • Што такое дыслексія і якія асаблівасці навучання яна абумоўлівае;
  • Лічбы, геаграфія, прагнозы;
  • Сусветная практыка: дыягностыка, карэкцыя, сацыяльная інклюзія;
  • Сітуацыя ў Беларусі;
  • Асабісты досвед людзей з дыслексіяй ў Беларусі.

Месца правядзення мерапрыемства: Прыватная школа Stem, пр. Пераможцаў, 5
Дата і час: 27 лютага ў 18:00.

Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы.

Крыніца - Dyslexia Belarus