Размалёўкі для дзяцей: геаметрыя і арыфметыка

Выкананне прапанаваных заданняў будзе садзейнічаць знаёмству дзяцей з геаметрычнымі фігурамі, паняццем дробаў і іх уласцівасцяў, адпрацоўцы практычных навыкаў выканання асноўных арыфметычных дзеянняў, фарміраванню ў дзяцей станоўчых адносін да вывучэння матэматыкі, выхаванню ўпэўненасці ў сабе і сваіх адукацыйных магчымасцях, што з'яўляецца важным залогам ўсебаковага развіцця дзіцяці .

 

Кожнае заданне можна раздрукаваць на звычайным або каляровым прынтары і выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць разоў.

 

Размалёўка «Геаметрычныя фігуры». Гэты камплект заданняў спалучае ў сабе адразу некалькі важных функцый, ён дапаможа дзіцяці запомніць восем розных геаметрычных фігур, патрэніраваць навыкі лічыць да 14 і навыкі параўнання і адпаведна пошук найбольшага і найменшага з прадстаўленых малюнкаў, а таксама будзе спрыяць развіццю ўвагі, дробнай маторыкі і дапаможа паўтарыць асноўныя колеры.

 

Лабірынт «Геаметрычныя фігуры». Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці навучыцца адрозніваць геаметрычныя фігуры. У кожным з васьмі заданняў ёсць герой, які імкнецца дабрацца да пэўнага прадмета. Дзіцяці трэба дапамагчы жывёле прайсці лабірынт, размаляваць толькі пэўныя фігуры, якія пазначаны ў умове, такім чынам стварыўшы для яго правільны маршрут.

 

«Геаметрыя ў малюнках»: вывучаем фігуры. Гэты камплект размалёвак дапаможа дзіцяці навучыцца адрозніваць геаметрычныя фігуры на розных малюнках, дазволіць лепш іх запомніць, а таксама патрэніраваць навыкі лічыць, дробную маторыку і паўтарыць колеры.

 

Размалёўваем геаметрычныя фігуры. Гэта заданне ў нязмушанай форме навучыць дзіцяці адрозніваць геаметрычныя фігуры, дапаможа вывучыць і паўтарыць іх назвы і правапіс, патрэніраваць дробную маторыку і зрокава-маторную каардынацыю.

 

Вывучаем геаметрычныя фігуры. Гэты камплект заданняў дапаможа пазнаёміць дзіцяці з геаметрычнымі фігурамі, будзе развіваць прасторавае ўяўленне, навучыць пазнаваць элементы геаметрыі ў паўсядзённым жыцці.

 

Вывучаем звычайныя дробы на кавалачках піцы. Гэтая навучальная размалёўка дапаможа дзіцяці палепшыць веды дробаў, вызначаючы лічнік і назоўнік на прапанаваных малюнках.

 

Ілюстраваныя заданні «дробы у малюнках». Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці зразумець такое матэматычнае паняцце, як звычайны дроб, наглядна пакажа яму, што такое лічнік і назоўнік, і будзе спрыяць лепшаму засваенню дадзенай тэмы за кошт прыцягнення глядзельнай і мышачнай памяці дзіцяці.

 

Навучалая размалёўка «Вывучаем дробы». Гэтая навучальная размалёўка дапаможа дзіцяці лепш зразумець паняцце «звычайны дроб», наглядна праілюстраваўшы лічнік і назоўнік.

 

«Часткі фігур»: вывучаем роўнасць дробаў. Гэта заданне наглядна пазнаёміць дзіцяці з такой важнай матэматычнай уласцівасцю, як роўнасць дробаў. Каб выканаць гэтае заданне, дзіця павінна ўспомніць асноўнуя ўласцівасць дробу або праявіць кемлівасць.

 

Вывучаем асноўныя ўласцівасці дробаў. Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці зразумець і вывучыць асноўную ўласцівасць дробу і наглядна запомніць прыклады роўных дробаў.

 

Вучым цотныя і няцотныя лікі. Гэты камплект заданняў ператворыць вывучэнне цотных і няцотных лікаў у цікавы і займальны працэс, бо дзіця будзе апераваць імі як ключом да стварэння пэўнага малюнка.

 

Размалёўка «Вучым табліцу множання». Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці запомніць табліцу множання некалькі незвычайным чынам.

Размалёўка па арыфметычным дзеянням. Гэты камплект заданняў з'яўляецца выдатнай магчымасцю сумясціць трэніроўкі некалькіх важных для дзіцяці навыкаў: выконваць арыфметычныя аперацыі, паляпшаць дробную маторыку і веданне асноўных колераў.

 

Арыфметычная размалёўка «Святочная елка». Гэта тэматычнае заданне падорыць дзіцяці добры святочны настрой і дапаможа патрэніраваць выкананне арыфметычных дзеянняў складання і аднімання, палепшыць ўвагу, дробную маторыку, зрокава-маторную каардынацыю і паўтарыць асноўныя колеры.

 

Арыфметычная размалёўка «Снягурка». У гэтым заданні трэба крок за крокам вырашыць усе матэматычныя заданні, вынік якіх будзе паказваць на пэўны колер, у які трэба размаляваць адпаведны ўчастак малюнка.

 

 

Арыгінал артыкула па спасылцы