Урок на прынцыпах АА па біялогіі ў 10-11 класе па тэме: "Асновы будовы і жыццядзейнасці бактэрый" падрыхтавала Кацярына Скрыган, настаўніца біялогіі ліцэя №1 Мінска:
"Выкарыстанне стратэгіі АА зрабіла ўрок значна больш эфектыўным, чым раней, асабліва хочацца адзначыць ролю такіх элементаў, як крытэры выканання задання, галоўнае пытанне і ўзаеманавучанне. Таксама важна адзначыць інтэграцыю стратэгіі АА перакуленым навучаннем і мікранавучаннем.
Я ўжо даволі даўно выкарыстоўваю перакуленае навучанне, і яно мне вельмі падабаецца - выдатна, калі вучні прыходзяць ужо пагружаныя ў тэму занятка. Нават тыя, хто не рыхтуе даклады, на працягу тыдня адзначаюць моманты звязаныя з тэмай занятка і таксама прыходзяць з пытаннямі або, як мінімум, з вялікай цікавасцю.