Краязнаўчы сайт «Polochany - City» створаны вучнямі Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Мяцельскага Юрыя Міхайлавіча.
Сайт адкрывае сеткавы праект "Мая малая Радзіма", які быў прызнаны адным з лепшых краязнаўчых праектаў на міжнародным конкурсе сеткавых праектаў, які праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і адзначаны дыпломам І ступені і каштоўным падарункам.
На сайце вы зможаце пазнаёміцца з краязнаўчымі праектамі, якія распрацавалі юныя краязнаўцы, здзейсніць віртуальныя экскурсіі па славутай маладзечанскай зямлі, пазнаёміцца з некаторымі населенымі пунктамі Маладзечанскага раёна.
Таксама у наведнікаў ёсць магчымасць здзейсніць віртуальную экскурсію па краязнаўчым маршруце «Сцежкамі славутых землякоў» з школьным аўдыёгідам Нэлі Вайнбергер. А напрыканцы віртуальных падарожжаў па славутай маладзечанскай Зямлі, стваральнікі сайта прапануюць пагуляць у інтэрактыўную краязнаўчую гульню «Кола фартуны» «Ці ведаеш ты Маладзечанскі край?»