Працягваем знаёмства з экспертамі, якія прымуць удзел у ЕdCamp Belarus-2019.
Аліна Ваўранюк - настаўніца школы № 4 г. Беластока, выкладае беларускую мову ў пачатковых класах. Аўтар падручнікаў, у тым ліку знакамітага "Лемантара". Заснавальніца і актыўная ўдзельніца грамадскай арганізацыі "АБ-БА" - аб'яднання на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, аўтар трох падручнікаў для пачатковай школы, галоўны рэдактар альманаха "Беларускі настаўнік", які выходзіць у Беластоку на беларускай мове.

Як практык, Аліна Ваўранюк зрабіла дзясяткі праектаў для вучняў і разам з вучнямі і іх бацькамі, звязаных з медыя і медыя-персонамі.
За сваю адукацыйную і грамадскую дзейнасць для захавання культурных традыцый і мовы беларусаў Падляшша узнагароджана медалём "Заслужаны дзяяч польскай культуры" (2009 г.) , а ў 2013 г. атрымала ад прэзідэнта Польшчы ўзнагароду "Сярэбраны крыж заслугі". Намінавала Аліну Ваўранюк на гэтую ўзнагароду Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы.

Вучні Аліны Ваўранюк запісалі каля 10 дыскаў, у тым ліку 3 - навучальныя, якімі карыстаюцца і беларускія педагогі. У альманаху "Беларускі настаўнік" рыхтуюцца некалькі публікацый беларускіх педагогаў на тэму фармавання медыпісьменнасці вучняў малодшых класаў, запланаваны сумесныя ўрокі беларускіх вучняў з дапамогай сучасных медыя-інфармацыйных тэхналогій.
Аліна Ваўранюк будзе дзяліцца сваім вопытам супрацоўніцтва з бацькамі, распавядзе, як з дапамогай навучальных праектаў, асабліва медыйных, можна спрыяць павышэнню матывацыі вучняў да вучобы, іх культурнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.