“Для настаўнікаў, якія не дзеляцца з калегамі сваімі ведамі, у пекле будзе спецыяльнае месца”, — пачаў з жарту сваё выступленне Рос МакГіл. Ён адзін з нямногіх англійскіх педагогаў, хто затрымаўся ў школе на 25 гадоў, бо “педагогіка — у яго ДНК”.
Рос МакГіл - вядомы настаўнік, пісьменнік і блогер. Ён стаў адным з самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі дзякуючы таму, што даследаваў праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі, чаму яны сыходзяць са школ? Дык вось, на першым месцы ў брытанскіх педагогаў стаіць вялікая працоўная нагрузка (у тым ліку бюракратыя, патрэба маніторыць, уводзіць дадзеныя, запаўняць журналы, шмат ацэнак і г.д). На другім - ініцыятывы "зверху". Трэцяе - кіраўніцтва школ, якое кантралюе і цісне на педагога.
Што сярод праблем назвалі нашы педагогі? Рос задаў такое пытанне проста падчас сваёй лекцыі 200 беларускім педагогам. Іх адказы адразу ўзніклі на экране у выглядзе вобрака словаў.
Праблемы настаўнікаў у Вялікабрытаніі
Праблемы настаўнікаў у Беларусі
Параўнайце гэтыя 2 слайды з прэзентацыі Роса. Уражвае? У нас аднолькавыя праблемы. Але ці аднолькавыя шляхі іх вырашэння?
Што прапануе дактарант Кембрыджскага універсітэта Рос Макгіл для вырашэння гэтых праблем?
Прапануем матэрыялы прэзентацыі і лекцыю Брытанскага госця, якую ён прачытаў нашым настаўнікам падчас Edcamp Belarus - 2019.
(Глядзіце лекцыю Роса цалкам на нашых каналах YouTube тут ці тут)
Таймкоды для відэа
1:27 - крыху пра сябе, і чаму блог @teachertoolkit такі папулярны
5:08 - мэты лекцыі
7:16 - якія праблемы ёсць у настаўнікаў
10:36 - з чаго складаецца нагрузка настаўнікаў (куды ідзе час настаўніка)
13:03 - чаму настаўнікі сыходзяць з прафесіі
14:52 - статыстыка сыхода з прафесіі ў Вялікабрытаніі
20:25 - глабальныя даследаванні і іх уплыў
21:35 - што бацькі думаюць пра працоўную нагрузку і заробкі настаўніка
24:05 - хто вінаваты ў вялікай працоўнай нагрузцы на настаўніка
26:44 - ці павялічвае якасць адукацыі напісанне падрабязных планаў урокаў
28:08 - як уплывае вялікая нагрузка на здароўе настаўніка. "у нас цяпер такая мадэль, якая выпіхвае настаўніка са школы"
31:08 - ці апраўдываюць сябе праверкі
32:19 - як уплываць сацыяльныя сеткі на палітыку і ці залежыць адукацыйная палітыка ад таго, што робяць самі настаўнікі
34:24 - пра два тыпы паводзінаў у сацыяльных сетках
36:45 - настаўнікі - рухавікі таго, што адбываецца ў адукацыі, не бацькі і не палітыкі
40:34 - што працуе ў Вялікабрытаніі: як 10 школ спраўляюцца з аднолькавымі парблемамі
43:04 - нас матывуюць спаборнічаць, а не дзяліцца ідэямі
59:29 - 5-хвілінны план урока
1:00:22 - як хутка напісаць зваротную сувязь
Даведка: Рос Макгіл вядомы перш за ўсё дзякуючы свайму сайту https://www.teachertoolkit.co.uk, які рэгулярна ўваходзіць у топ-100 карысных педагагічных рэсурсаў і мае каля 10 мільёнаў чытачоў. МакГіл намініраваўся газетай The Sunday Times у 500 самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі. Больш за 25 гадоў ён працаваў настаўнікам (быў настаўнікам года Вялікабрытаніі ў 2004 годзе) і кіраўніком у адной з самых складаных лонданскіх школ. Рос Морысан МакГіл рэгулярна выступае на міжнародных кангрэсах у Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Іспаніі і інш. краінах. З 2018 года працуе над доктарскай дысертацыяй па педагогіцы ў Кембрыджскім універсітэце.