Каля 40 настаўнікаў сабраліся на першы міні-эдкэмп у Варапаеўскай школе Пастаўскага раёна, каб паслухаць экспертаў, прайсці майстар-класы калег і падзяліцца сваім досведам. Міні-эдкэмпы - гэта ініцыятыва саміх настаўнікаў, якія захапіліся ідэяй узаеманавучання педагогаў. Такім ініцыятарам у Варапаеве стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Атрахімовіч . А ў якасці гасцей у Варапаева паехалі ўдзельнікі вялікага EdCamp Belarus - 2019 Святлана Іванюшына (Лагойск), Юлія Федзяніна (Бабруйск), Іна Плешавеня (Паставы) і Тамара Храпавіцкая (Паставы). Першы міні-эдкэмп адкрылі арганізатары EdCamp Belarus - 2019 Анастасія Пугач і Яўген Пугач.
Міні- эдкэмпы ў рэгіёнах - гэта новая ініцыятыва настаўнікаў і так званы "эфект доўгага хваста", калі эдкэмп - гэта толькі пачатак, а супрацоўніцтва настаўнікаў і рэалізацыя яго ідэй мае свой працяг і пасля мерапрыемства. Міні-эдкэмпы запланаваны яшчэ ў некалькіх школах краіны.
Фота Яўгена Пугача
Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT