
14 лістапада 2019 года адбылася шматбаковая анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» з удзелам Харкаўскай акадэміі бесперапыннай адукацыі, Акадэміі ўкраінскай прэсы, Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», і РГА "Таварыства беларускай школы".
Відэазапісы некаторых выступаў можна праглядзець у суполцы "Медыяадукатар" на Фэйсбуку а таксама на сайце АПА у фармаце вебінара
Па выніках выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі "MEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы", у які ўвайшлі 70 артыкулаў на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Спампаваць зборнік матэрыялаў канферэнцыі "MEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы"
| Частка 1 | Частка 2 |
![]() |
![]() |

Спікеры канферэнцыі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінск.
Для удзельнікаў і выступоўцаў былі арганізаваны 50 кропак падключэння. Дакладчыкі з Харкава, Кіева, Кобрына, Мінска, Століна, Пінска, Салігорска, Ратамкі, Глыбокага чыталі даклады, якія маглі пабачыць і абмеркаваць медыяадукатары чатырох краін.

Даклад Алены Шкребец, Харкаўская гимназія №46 ім. М. В. Ламаносава.
У планах арганізататараў канферэнцыі выданне зборніка матэрыялаў, які будзе распаўсюджаны ў вольным домтупе. 
Людміла Гурыновіч, настаўніца гісторыі з Камянца, распавядае пра работу вучняў з сведкамі гістарычных падзей (вусная гісторыя).
ПРАГРАМА канферэнцыі

Іна Шымко з Глыбокага распавяда пра медыяадукацыйны патэнцыял камедый.

Досвед выкарыстання розных лічбавых сэрвісаў пры выкладанні замежнай мовы прадставіла Вольга Круглова з Салігорска

Святлана Кузняцова, настаўніца матэматыкі з Пінска, расспавяла пра досвед фармавання медыякампетэнцый на ўроках матэматыкі.

Фота спікераў і арганізатараў канферэнцыі





