Першы модуль прысвечаны ўменню распазнаваць фэйкі. Той, хто яго паспяхова пераадолее, можа лічыць сябе вопытным «паляўнічым» на фэйкі (фэйкхантарам). Другі модуль прысвечаны бігдаце — падлеткі даведаюцца, навошта ў сеціве збіраюцца звесткі пра нас, як абараніць свае персанальныя дадзеныя, як адключыць рэкламу і як не пакідаць глабальных слядоў у інтэрнэце. Трэці модуль закранае такія важныя праблемы, як захаванне аўтарскага права, адказнасць за інфармацыю, якую ты размяшчаеш у сеціве ці робіш яе перапост (між іншым, блогерам сёння можа стаць абсалютна кожны), што такое варожасць у інтэрнэце, як ствараць уласныя цікавыя інфармацыйныя падставы, каб захапіць сваім кантэнтам інтэрнэт-аўдыторыю і іншыя.
Курс «Бачу.Чую. Разумею» — гэта частка праграмы па медыяадукацыі, якую рэалізуе Таварыства беларускай школы.
Дыстанцыйны курс «Бачу.Чую. Разумею» знаходзіцца на платформе CANVAS, якая прызначана для размяшчэння масавых адкрытых анлайн-курсаў. На яго можа запісацца любы, хто жадае. Запрашаем!