Выйшаў пяты нумар дзіцячага пазнавальна-забаўляльнага часопіса "Жэўжык". Гэтым разам ён прысвечаны зімовым святам.
Што цікавага чакае вас пад вокладкай? Знаёмства з таямнічымі замаскіраванымі істотамі, якія ходзяць цёмнымі вечарамі па хатах, вынікі конкурса лістоў. Для самых актыўных чытачоў - чарговае падарожжа па Беларусі ў рубрыцы "Слоўнік дойліда". Для дамаседаў - рэцэпт смачнага печыва з водарам зімы. А яшчэ новы эксперымент, цікавыя загадкі, суперская шыфроўка, інтэлектуальная гульня-хадзілка, майстар-клас... І гэта яшчэ не ўсё! Прыемнага чытання!
Добрая навіна: наступны нумар "Жэўжыка" будзе друкаваным і для гэтага працягваецца збор сродкаў талакою.
Часопіс „Жэўжык“ робяць тры матулі беларускамоўных дзетак цалкам на грамадзкіх асновах.
Каманда «Жэўжыка» — Наталка Дзінкель (з Нямеччыны), Марына Кузьмянкова (з Рагачова) і Волька Жарнасек (зь Любчы). За 2019 год яны зрабілі 4 нумары, выклалі іх бясплатна ў сеціве на старонцы ў «Фэйсбуку». Адметнасьць «Жэўжыка» ў тым, што кожны яго нумар тэматычны і тэма раскрываецца ў беларускім святле. Усе забаўкі выключна аўтарскія.