Як працаваць з постэрам пра мастакоў на ўроках па сусветнай гісторыі ў 9 класе
Дар'я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі № 34 г.Мінска
Заданне: Дадаць у створаную настаўнікам гугл-прэзентацыю тры слайды (зададзены адзіны стыль, абагулена для супольнага рэдагавання). Крытэрыі паспяховага выканання задання: 1 бал - імя, фота, стыль, у якім працаваў мастак; па 0,5 бала - за шэсць фактаў пра мастака (цікавых фактаў, не проста "быў мастаком, нарадзіўся ў Іспаніі") 1 бал - за абраную карціну; 2 балы - за цікавы лінк, дзе можна пачытаць больш пра мастака і яго творчасць; 1 бал - за цытату і каментар да яе (у чым сэнс, чаму абраў), 2 балы - за вусную прэзентацыю.
|
Пасля выступленняў дзяцей з прэзентацыяй сваіх слайдаў для абагульнення і замацавання матэрыялу я прапанавала прэзентацыю з творамі мастакоў з выступленняў дзяцей (з іншымі карцінамі, але без подпісу). Вучні вызначалі па карціне імя мастака і яго мастацкі стыль.
Хачу пазначыць, што працавалі два заняткі (мы з калегамі заўседы ідзем адзін аднаму насустрач, калі патрэбна ў адукацыйных мэтах аддаць/памяняцца заняткамі).
Сказаць, што прайшло супер - нічога не сказаць! Па-першае, дзеці цудоўна падрыхтавалі свае працы, казалі, што шмат цікавага даведаліся, папрактыкаваліся ў пошуку і адборы інфармацыі. Па-другое, для мяне асабіста было цікава праналізаваць, каго з мастакоў абраў кожны з маіх дзетак, якія цытаты, карціны (гэта насамрач вельмі характарызуе ўнутраны свет чалавека). Дзеці таксама ўжо з сярэдзіны прэзентацыі класа казалі, што зразумела і легка здагадваліся, чаму і хто зрабіў такі выбар. Па-трэцяе, паказальна было, якіх мастакоў з усіх прадстаўленых дзеці запомнілі і чаму. Карацей (і так шмат напісала, не ведаю, хто дачытаў да канца :) я рэдка бываю задаволена на 100%, але тут усе спрацавала проста шыкоўна!
Паспрабуйце, калі зацікавіла. Прымацавала для вас абедзве нашыя з дзеткамі прэзентацыі :)
Вучнеўская прэзентацыя: https://docs.google.com/presentation/d/1WIyFd2jCyCYAGv5vemtEy1jFMc82xa4cUqtmuw1uE5k/edit#slide=id.g76a28aff21_10_29
Прэзентацыя для замацавання: https://drive.google.com/file/d/1tDKi2XbiZ6MEbrJrx_UiI7cfFhXjp8Lg/view?usp=sharing
Крыніца: https://www.facebook.com/groups/1139282822863245/permalink/1742117672579754/