Вірусная небяспека пройдзе, а матэрыялы застануцца. Прапануем папоўніць сваю метадычную скарбонку новымі рэсурсамі, якія сталі адкрытымі падчас пандэміі каранавірусу.
1) 42 бясплатных Інтэрнэт-рэсурсаў для школ, якія перамяшчаюцца ў Інтэрнэт падчас каранавіруса
https://schoolchoiceweek.com/37-free-online-resources-for-schools-shifting-online-during-coronavirus/
Платформы для стварэння інтэрактыўных прэзентацый
Рэсурсы ELA
Замежныя мовы / Англійская мова як другая мова
сацыяльных даследаванняў
STEM Рэсурсы
Шматкамерныя рэсурсы
дадатковыя рэсурсы
2) Адукацыйны партал Coursera Тут да 31 ліпеня адкрываюць доступ да 3800 курсаў. Хто зарэгіструецца да гэтай даты, той зможа вучыцца ў выкладчыкаў лепшых універсітэтаў свету да 30 верасня. Праўда, бясплатна падключаць да курсаў толькі партнёрскія ўніверсітэты. Здаецца, беларускім ВНУ самы час аказацца ў іх ліку. Мова навучання – англійская.
3) «Khan Academy», якую стварыў выпускнік MIT і Гарварда Салман Хан, прапануе школьнікам курсы па матэматыцы, фізіцы, хіміі, гісторыі, фінансах, эканоміцы, біялогіі, мастацтвам, кампʼютарных навуках. Таксама вучняў заклікаюць праходзіць розныя тэсты, віктарыны, відэа-ўрокі, практыкаванні на замацаванне матэрыялу.
4) На платформе «edX» можна знайсці бясплатныя онлайн-курсы Гарварда, Стэнфарда, MIT і іншых. Усе яны таксама ідуць на англійскай мове.
5) Украінская адукацыйная платформа «Prometheus» прапанавала больш за 100 бясплатных онлайн-курсаў для дыстанцыйнага навучання падчас каранціну. Гэтак, даступныя курсы па англійскай мове, навуцы штодзённага мыслення, еўрапейскай вонкавай палітыцы, медыяпісьменнасці, фінансавым менеджменце, гісторыі, эканоміцы і іншых дысцыплінах, у тым ліку ІТ.