Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў, студэнты і нядаўнія выпускнікі навучальных установаў Гродна. У тым ліку і людзі з інваліднасьцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцьця.
Праграма складаецца з пяці трэнінгаў, якія пройдуць у траўні. Адбудзецца знаёмства з дзейнасцю фірм і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультванні з боку дасведчаных ментараў.
Удзельнікі курсу навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнэс-ідэі і ўласныя праекты.
Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны майстэрству самапрэзентацыі і камунікацыі, развіццю ўменняў, звязаных з прыняццем рашэнняў, крытычным мысленнем, а таксама з іншымі ўменьнямі, карыснымі для пабудовы кар’еры і пошуку добрай працы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 33 634 10 41
Для ўдзелу ў курсе неабходна да 2 красавіка запоўніць электронную заяўку.