Усё больш і больш настаўнікаў гатовыя працаваць над укараненнем інавацыйных методык у нашу школу. У рэдакцыю прыйшоў ліст ад Людмілы Рыбчынскай.
"Я, Людміла Рыбчынская, настаўнік інфарматыкі ДУА "Негарэльскія сярэдняя школа №1", удзельнік праграмы "Настаўнік для Беларусі" дасыдаю распрацаваны мною дыстанцыйны курс "Апрацоўка інфармацыі ў электронных табліцах" па вучэбным прадмеце "Інфарматыка".
прыкладаю прэзентацыю з анатацыяй аб ДК і файл з апісаннем доступу да курса.
Хачу адзначыць, што тэма "Апрацоўка інфармацыі ў электронных табліцах" паводле каляндарна-тэматычным планавання па інфарматыцы ў 9 і 10 класах павінна быць ужо вывучана ў III чвэрці. Але можа каму-небудзь з настаўнікаў і вучняў будзе карысная.
А таксама ў мяне цяпер у планах праца над дыстанцыйнымі курсамі па інфарматыцы ў 6-11 класах па тэмах IV чвэрці. Але, як кажуць, адзін у полі не воін. Таму хачу звярнуцца да вас з просьбай, калі будуць звяртацца настаўнікі інфарматыкі ды і не толькі інфарматыкі, дайце ведаць, калі ласка. Паспрабуем папрацаваць творчай групай."
Далучыцца да творчай групы настаўнікаў інфарматыкі можна праз суполку на фэйсбуку тут.