Папулярныя песні Таццяны Грыневіч-Матафонавай

Таццяна Грыневіч-Матафонава - прафесійная спявачка і грамадская дзяячка. 
Прапануем самыя папулярныя песні ў яе выкананні. 

Паланэз Агінскага (Развітанне з радзімай). Cл. С. Сокалава-Воюша, муз. М.К. Агінскага, спявае разам з сынам Адасем Матафонавым
Словы тут

Паланэз Агінскага "Развiтанне з Радзiмай"

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Ростань на ростанях краiны,
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясцiны,
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак

 

Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.
Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Воi прагнуць волi, воля – свет i доля.
Бронi звон ды конi, конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.

Аve Маria. Cл. Зянона, муз. І.Лучанка

Не магу я знайсці тое слова. Cл. А. Русака, муз. І.Любана

О, Беларусь, мая шыпшына. Сл. У. Дубоўкі (устаўка Л. Геніюш), муз. М. Шчаглова-Куліковіча.

Цалкам альбомы Таццяны Грыневіч-Матафонавай можна знайсці тут
- Альбом беларускіх рамансаў "Шыпшына"
- Паспеўкі (у суаўтарстве з С. Сокалавым-Воюшам) (хутка выкладзем) 
- Няма прыгажэй ад маёй Беларусі
- З Новым годам! 
А таксама Альбом школьных песень, для якога Таццяна Грыневіч-Матафонава напісала шэрах песень