Вагон ідэй на канікулы: запрашаюцца падлеткі у анлайн-лагер

29.10.2020

Праграма “Настаўнік для Беларусі” пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ладзіць адукацыйна-пазнавальны дзіцячы анлайн-лагер, які будзе праходзіць на восеньскіх вакацыях. Арганізатары імкнуцца стварыць прастору, у якой дзеці будуць атрымліваць унікальны адукацыйны досвед праз удзел у анлайн-актыўнасцях і стасункі ў сацсетках разам з важатымі і педагогамі. Удзельнікі - падлеткі 11-13 год выправяцца ў захапляльнае падарожжа, каб знайсці адказы на пытанні звязаныя з чалавекам, прыродай і тэхнікай.

“Вагон ідэй” – гэта 5 дзён пазнавальных майстар-класаў, цікавых экскурсій, вясёлых гульняў, сустрэчаў з незвычайнымі гасцямі і іншых захапляльных актыўнасцей. Усё анлайн!

Лагер будзе праходзіць 2-6 лістапада з 11:00 да 16:00 (з перапынкамі) – анлайн-сесіі і іншыя актыўнасці. Да, падчас і пасля асноўных заняткаў прадугледжана камунікацыя ў сацсетках з вядучымі і іншымі ўдзельнікамі лагера.

Перавага аддаецца школьнікам з рэгіёнаў, невялікіх гарадоў і вёсак.

Калі зацікавіліся, запоўняйце анкету - https://bit.ly/3kj4AHD.

А таксама  запрашаюцца педагогі і ўсе жадаючыя падчас анлайн-лагера у перыяд з 2-га па 5-га лістапада правесці занятак у займальнай гульневой форме, анлайн-экскурсію, пазнавальную гутарку, а таксама факультатыў па замежнай мове з падлеткамі. Далучыцца да ініцыятывы можна, запоўніўшы форму - https://forms.gle/x7RgB2t2Wj3btR2bA

Задаць пытанні арганізатарам можна па электроннай пошце: wagon.camp.2020@gmail.com

З павагай,

каманда праекта “Вагон ідэй”