Nastaunik.info і Таварыства беларускай школы прапануе вучэбна-метадычны комплекс для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". да падручніка "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь", 4 клас. Паноў С.В., Тарасаў С.В. і інш.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць для традыцыйных урокаў, для дыстанцыйнага і перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання.
Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.
Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.
Глядзіце матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
- §7. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны
- §8. Як да нас прыйшла кніга
- §9. Князёўна з трыма імёнамі
- §10. Сын рагнеды — Яраслаў Мудры
- §11. Усяслаў Чарадзей
- §12. Ефрасіння Полацкая
- §13. У што верылі нашы продкі
- §14. У абарону сваёй зямлі
- §15. Пад сценамi старажытных замкаў
- §16. Па якіх законах жылі нашы продкі
- §17-19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
- § 20. Пачынальнік кнігадрукавання
- § 21. У краіне майстроў і творцаў
- §22. Ад батлейкі да паланэза
- §23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны
- §24. Будаўніцтва новага жыцця"
- §25. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (Частка1)
- §26 Беларусь у гады 2-й сусветнай вайны (Частка 2)
- §27 Багацце нашай краіны"
- §28 Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"
- §29-30 Мінск - сталіца нашай краіны"
- §31 Сучасная Беларусь
- §32 Дзяржаўны герб нашай краіны
- §33 Сцяг беларускай дзяржавы
Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.