«Годна — дзеткам» — новы праект на ютуб-канале “Годна” https://www.youtube.com/watch?v=KWx5kvfS7mw&feature=youtu.be, прысвечаны стварэнню дзіцячага кантэнту. З яго дапамогай можна вучыць алфавіт, лічбы, назвы колераў, жывёл у займальнай форме і па-беларуску. Першы ролік прысвечаны вывучэнню беларускага алфавіта.
З’яўленне ідэі праекта – гэта адказ на запыты сучасных беларускіх бацькоў.
“У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: пра лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту на ютубе шмат, але на рускай і англійскай мовах. Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай, тым больш, што я гэта ўмею”, – кажа аніматарка і аўтар ролікаў Вольга Бераснева.
Наступныя выпускі будуць прысвечаныя тэмам: “Лічым па-беларуску” , “Усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску”, “Назвы хатніх жывёлаў па-беларуску і спрадвечныя беларускія мянушкі для іх” , “Поры года і назвы месяцаў па-беларуску”.
Каб не прапусціць новыя ролікі, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.
Усе навіны будуць публікаваць у сацыяльных сетках:
“Годна” -- грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прасоўванне матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.
Надзея НІКАЛАЕВА.