Артур Адамовіч, педагог-псіхолаг
Усведамленне неабходнасці стварэння тэлеграм-бота прыйшло пасля таго, як заўважыў нізкі ўзровень наведвання бацькамі ўстановаў адукацыі, зусім не той, які патрабуецца для працы педагога-псіхолага. У прыватнасці, для вырашэння пэўных пытанняў па ўзаемадзеянні з непаўналетнімі. Я не бяруся ацэньваць ці рабіць высновы аб прычынах такіх паводзінаў, але сам факт не даваў мне спакою. У сувязі з гэтым вырашыў, што ў такім выпадку неабходна шукаць больш зручныя падыходы для бацькоў. За аснову быў абраны Telegram Messenger (@telegram), бо думаю, ён усталяваны ў большасці бацькоў і з'яўляецца кросплатформавым.
Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў" – гэта спецыяльная праграма, якая выконвае розныя функцыі і спрашчае жыццё іх карыстальнікам. Галоўнай задачай робата з'яўляецца аўтаматычны адказ пасля ўведзенай карыстальнікам каманды ў галоўным меню:
- Прафілактыка
- Асвета
- Экспрэс-кансультацыя
- Доступ да карысных спасылак на відэа і літаратуру
Пры гэтым, працуючы непасрэдна праз інтэрфейс Telegram, праграма імітуе дзеянні жывога карыстальніка, за кошт чаго робат дапамагае адказаць на пытанні бацькоў зручна і зразумела. Бот дазваляе задзейнічаць чарговы канал камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй (у маім выпадку толькі бацькі і законныя прадстаўнікі непаўналетніх). Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў" накіраваны на прафілактыку і асвету для законных прадстаўнікоў дзіцяці ў пытаннях гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх узаемаадносін.
@psysupport_bo