ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (ПЛАН повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2022 году Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» (№20170).
Тэма курсаў «CУПРАУОЎНІЦТВА І ЎЗАЕМНАЕ НАВУЧАННЕ НАСТАЎНІКАЎ ЯК МЕХАНІЗМ ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ»
Мэта павышэння кваліфікацыі: развіццё ў слухачоў кааператыўных уменняў, узбагачэнне іх педагагічнага вопыту ў аспекце арганізацыі супрацоўніцтва вучняў ў працэсе іх вучэння.
Дадзенае павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:
- Першы – дыстанцыйны – з 30 мая па 25 чэрвеня.
- Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня.
Месца правядзення заняткаў – “зялёны клас” на беразе р. Страчы і вучэбны клас Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.
!!!Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты, выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі і кароўнікі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, якія выберуць начлег у палатках, якія жадаюць атрымаць пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі.
Заяўку (запоўненую таблічку) дашліце М. Запрудскаму на e-mail: zaprudskyn@mail.ru
Важныя даты:
- 11–21 мая – прыём заявак.
- 22–27 мая – даведаецеся, ці залічаны вы ў склад удзельнікаў.
- 30 мая–25 чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.
- 27 чэрвеня – заезд у Альхоўку.
- 28 чэрвеня – пачатак вучэбных заняткаў.
- 2 ліпеня – апошні дзень курсаў.
- 3 ліпеня – ад’езд.
Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце:
- https://www.facebook.com/groups/olxovka/
- https://nastaunik.eu/node/16969
- https://nastaunik.eu/node/16942
На сайце АПА – “Энцыклапедыю”.