Як выглядае школьная форма ў нацыянальным стылі?

11.08.2022
У гэтым годзе пытанне школьнай формы зноў актуальнае. Майстэрня вышыванак і нацыянальнай вопраткі “Elen Carotte” вырашыла прапанаваць адшыць форму ў нацыянальным стылі, прадуманую і асэнсаваную. Форма і стыль ужо распрацаваная і карысталася попытам у папярэднія гады. На здымках вы знойдзеце варыянты формы для дзяўчынак, форму для хлопчыкаў таксама можна стварыць пад вашыя патрэбы. Кошты і мадэлі абгаворваюцца індывідуальна ў залежнасці ад замовы. Форма адшываецца індывідуальна. Сярэдні кошт за поўную форму - спаднічка/порткі, камізэлька, кашуля з машыннай вышыўкай - каля 150 рублёў.
Канструктыўнай асаблівасцю формы ад “Elen Carotte” з’яўляецца сістэма “форма расце разам з дзіцем”. Гэты эфект дае магчымасць рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў “Elen Carotte”, дазваляюць выкарыстоўваць форму на пряцягу некалькіх год. Гэта дае магчымасць мінімізіраваць бюджэтныя затраты бацькоў.

“Elen Carotte”: "Школьная форма – адна з найбольш складаных задачаў для дызайна адзення. Яна патрабуе сумяшчэння патрэбаў дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, вытворцаў і нават тых, хто лічыць школьную форму непатрэбнай. І менавіта ў такой паслядоўнасці. Як ні дзіўна, але беларуская ідэя здолела самым адпаведным чынам сумясціць усе рашэнні. Школьная форма ў нацыянальным стылі з сістэмай “форма расце разам з дзіцем” дазваляе мець уніфікаваны выгляд і разам з тым захоўваць сваю адметнасць сярод іншых, дазваляе эканоміць сямейны бюджэт, выхоўваць моладзь з гонарам за сваю гісторыю, развіваць яе творчы патэнцыял. Мы дапаможам выправіць маленькіх беларусаў у школу годна і з ахвотай. Наша будучыня залежыць ад нас з вамі ўжо зараз".
Замовіць школьную форму ў нацыянальным стылі і вышыванку для святаў можна на сайце: https://kroplia.by/product/479