Як выглядае школьная форма ў нацыянальным стылі?
11.08.2022
У гэтым годзе пытанне школьнай формы зноў актуальнае. Майстэрня вышыванак і нацыянальнай вопраткі “Elen Carotte” вырашыла прапанаваць адшыць форму ў нацыянальным стылі, прадуманую і асэнсаваную. Форма і стыль ужо распрацаваная і карысталася попытам у папярэднія гады.