Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым інфармацыйна-тэхналагічным узроўні, даслала нам настаўніца гарадзенскай гімназіі №6 Гелена Гупянец.
Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі.
Складанасць зместу ўроку “Кровазварот” для вучняў заключаецца ў тым, што ўявіць сабе працэсы руху крыві ў арганізме, пераўтварэння артэрыальнай крыві ў вянозную па падручніку амаль што немагчыма.
Арганізацыя працэсу навучання перш за ўсе звязана з пастаўленымі мэтамі (знаходзяцца ў распрацоўцы ўроку), і мала таго, з асэнсаваннем і прыняццем іх вучнямі. Пастаўленныя мэты адпавядаюць запатрабаванням, магчымасцям і ўзроставым асаблівасцям вучняў.
Для дасягнення гэтых мэтаў былі падабраныя заданні, накіраваныя на ўменні выбіраць галоўны матэрыял, параўноваць, усталеўваць сувязі паміж будовай і функцыямі крывяноснай сістэмы. У пачатку ўроку ствараецца пралемная сітуацыя, якая вырашаецца напрыканцы ўрока.
Спампаваць матэрыял (doc, 205 КБ)
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,35 МБ)
Спампаваць анімацыю «Сасуды» (exe, 2,8 МБ)
Спампаваць анімацыю «Кругі кровазвароту» (exe, 3,1 МБ)