Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Праскаловіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 96 с.: іл.
У дапаможніку ўпершыню даюцца творчыя заданні да кожнага з шасці блокаў-раздзелаў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Прапануемыя заданні могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках і для правядзення школьных алімпіяд па беларускай літаратуры.
Спосаб прэзентацыі матэрыялу дапамагае стварыць высокую матывацыю да пазнавальнай дзейнасці ў літаратуры, развівае камунікатыўныя і творчыя здольнасці вучняў і цалкам адпавядае асаблівасцям узроставай псіхалогіі.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі дзіцячай літаратурнай творчасці.
ISBN 978–985–6941–75–0 © Праскаловіч В.У., 2010
© БДУ, 2010
Спампаваць: тэкст (PDF 1,45 Mb), выявы (PDF 3,16 Mb)
Паводле: Роднае слова