29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
У паўфінале паўдзельнічалі 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ.