Праблемы адукацыі вачыма настаўніка

11.01.2012

•17 сакавіка 2010 года газета «Звязда» надрукавала ліст настаўніка з Віцебшчыны «Самаадданасць педагога нельга эксплуатаваць бясконца». Журналісты звярнуліся да настаўнікаў, каб тыя дасылалі ў рэдакцыю свае пытанні, агучвалі праблемы школы. Рэдакцыя абяцала перадаць усе пытанні і прапановы Міністэрству адукацыі і надрукаваць адказ.

Артыкул збіраў і збірае водгукі настаўнікаў больш за паўтара года. На сённяшні дзень настаўнікі даслалі 326 лістоў. Рэдакцыя перадала гэтыя водгукі ў Міністэрства адукацыі, каб тое адрэагавала на праблемы школы і настаўніка, але рэакцыі не дачакалася.

Я паспрабавала сістэматызаваць сказанае ў каментарах, каб выявіць, што думалі самі настаўнікі пра стан адукацыі. Звяртаю ўвагу, што гэтае абмеркаванне было яшчэ да крызісу, які ўдвая знізіў заробкі педагогаў. Некаторыя высновы ілюструюцца цытатамі з настаўніцкіх лістоў на мове арыгіналу.

Праблемы (пазначаныя настаўнікамі ў каментарах)

• нізкі заробак і, як наступства, фемінізацыя школы; 
• шмат папераў; 
• прыпіскі (існуе ціск начальства пры выстаўленні адзнак, каб школа добра выглядала); 
• паборы (суботнікі, у дадатак адлічэнне дзённага заробку ў фонд суботніка, падпіскі на «Юный спасатель», «Советскую Белоруссию», «Настаўніцкую газету», зараблянне школай грошай); 
• навязванне планавага задання па платных паслугах; 
• хамства адміністрацыі. Дырэктары і начальнікі запалохваюць, пагражаюць. Улюбёная фраза «вплоть до увольнения без права восстановления»
• малая ўвага адукацыйнай функцыі ў школе: («дырэктар ператварыўся ў гаспадарнiка, якi павiнен займацца найперш вырашэннем фiнансава-гаспадарчых пытанняў, а не арганiзацыяй адукацыйнага працэсу ў школе»); 
• вялікая колькасць і пагардлівае стаўленне правяраючых інспекцый; 
• абавязковыя шматлікія конкурсы, праекты і г.д.; 
• адсутнасць абароны (сапраўдных прафсаюзаў); 
• выкананне ненастаўніцкай працы (дзяжурствы на дыскатэках, «всеобуч», праца з сацыяльна-небяспечнымі сем’ямі, дагляд іх дзяцей, рамонт школы, спагнанне грошай з бацькоў, праца на прышкольных участках і ў калгасах, выбары (зверка спісаў, стаянне ў пікетах); 
• жытло («аграгарадкі пабудавалі для п’яніцаў-даярак. настаўнік, які працуе ў аграгарадках не можа прэтэндаваць на жытло»
• непрыняцце новых падыходаў у навучанні.

Настроі 

• нявера ў змены; 
• любоў да прафесіі; 
• пачуццё прыніжанасці; 
• страх перад бучыняй;

Вось некалькі цытатаў у пацверджанне:

«І не папракайце, калi ласка, мяне ў маладушнасцi i непрынцыповасцi, бо на нязгодных заўсёды знаходзiцца ўправа (ды яшчэ якая!). За сябе ўжо не баюся, аднак у школе вучацца мае дзецi.»

«Шкада, што ўся намі тут напісаная праўда нікому непатрэбна. За месяц з лішнім, што цягнецца данная дыскусія, ... ніхто нават не паспрабаваў праверыць праўдзівасць інфармацыі. А яна на 100% (нават 200%) праўдзівая!!! Вы сабе пішыце – нікому гэта ваша праўда непатрэбна.»

«Прочитал почти все высказывания. К кому мы обращаемся?... Поэтому, все эти действительно «крики души», только для нас – учителей возможность «выкричать» свою боль.»

«Только наплевать всем высокосидящим на это. Как было, так и останется. Придумают еще кучу конкурсов и бумаг, чтобы не было времени в Интернете сидеть и образование наше порочить.»

«Дзякуй «Звяздзе» хаця б за прадстаўленую магчымасць выпусціць пару, якая скапілася ўжо за колькі гадоў.»

«Вспомните,как обошлись с профильным обучением. Зимой все на педсоветах восхваляли и пропагандировали его,отчитываясь о результатах и мониторингах, а весной объявили вредным и нерезультативным.»

Хто вінаваты 

• Кіраўніцтва (чыноўнікі)

«На мой погляд, як раз тут «сабака і закапаная». Нашым кіраўнікам, відаць, зручна, калі настаўнік будзе так загружаны, што і галавы падняць не здолее. Тады з яго вяроўкі віць можна, а калі паабяцаць грашовую падачку ці пару адгулаў, дык ён і зорку з неба дастане.»

«Cколько нам ожидать, ... чтобы уровень образования упал настолько, чтобы чиновники, наконец, признали, что «у нас в образовании существуют некоторые проблемы»?» 

• Самі настаўнікі

«Тут то мы пишем, изливаем душу, но своё настоящее имя не называем. Вот где зарыта собака.»

«Ліст, які я чытаю ўверсе, ўвесь прасякнуты сутнасьцю, прабачце, раба. Дзе і калі Вы так пачалі папускацца, што і не заўважылі, як імі сталі...» 

• Сістэма

«Всё дело в том, что школа – это зеркало общества.»

«Кто не хотел прогибаться под систему, того уволили, или сам ушёл. остаются только пенсионеры, которым уже деваться некуда, молодые, которых силой распределили и те, которые равнодушно относятся к тому, чем они занимаются. »

«Да, мы не подписываемся. любого из нас любой чиновник в порошок сотрёт, если узнает. и причину найдёт очень просто – несоблюдение какой-нибудь инструкции.»

«Учитель – продукт общества. Наивно звучит, что учителя сами виноваты в своем положении. В такое уж положение нас поставили. Перефразируя слова известной песни группы «Кино»: «Умные, храбрые, да сильные все погибли в школе, в бою...». Сколько замечательных учителей, чувствуя, что они борются с ветряными мельницами, что они не нужны обществу, ушли и уходят из школ. А вы предлагаете оставить нас наедине со своими проблемами.»

Шляхі вырашэння 

• барацьба памяркоўнымі метадамі (негвалтоўны супраціў); 
• нельга маўчаць: трэба падаваць скаргі ў суд, пракуратуру ды інш.; 
• кансалідацыя; 
• вывучаць паспяховы досвед іншых педагогаў; 
• пачынаць з сябе: заняць уласную пазіцыю (у першую чаргу маральную); 
• звальняцца; 
• уносіць прапановы Міністэрству адукацыі.

«Впрочем, ничто ведь вам всем не мешает с этим бороться – хотя бы нашими памяркоуными методами. На все кандидатуры, выдвигаемые в профлидеры – против. Голосовать за 18–20% премии – и вы увидите, что уважения к вам прибавится сразу. Можно сказать, в разы.»

«Лепш маўчалівае супраціўленне, чым стагнаць на форумах і кухнях!»

«И правильно здесь многие говорят – нельзя молчать. Есть суд, прокуратура, можно писать жалобы начальникам на их самих же. И показав что на шею сесть на даешься, и трогать тогда больше не будут, не будут мешать работать, не будут издеваться.»

«Я 17 лет отработала в городской школе, но проблемы знакомые.»

«Вот уже 2 года работаю в иной сфере, и только теперь почувствовала себя человеком.»

«Так вот – раба в себе сначала подавить надо, а потом уж глобально проблему решать... А знаете что – а давайте пригласим коллег (может, есть ещё смелые) рассказать свои победительные истории работы в школе. Наверняка же есть такие! Ребята, не бойтесь вы, – никто вам ничего не сделает, просто расскажите, как удалось остановить чиновнический произвол на местах цивилизованно и убедительно. Может, кому-то пригодится, и тогда «вопящих в пустыне» меньше станет.

«Мы пишем, бедствуем, жалуемся, но беда в том, что мы себе ни в чём помочь не можем, ни нам помочь не могут. Всё возвращается на круги своя. Все пишущие говорят правду, которая никому не нужна.»

«Наверное, пора все высказанное на форуме и написанное в газете, представить официально Министерству образования и ЦК профсоюзов образования и науки. Приглашать на круглый стол учителей и просить высказаться о правдивости написанного, нереально, у человека сработает чувство самосохранения.»

«Для нас сейчас главное – это консолидация. если мы будем сейчас в одиночку сражаться каждый в своей школе против всей этой системы, то нас просто переломают по одному как спички. »

«Мушу заўважыць: у пэўным сэнсе нас ужо зламала гэтая самая сістэма. І цяпер казаць пра кансалідацыю зарана – не саспела сітуацыя.»

«Праблема больш глабальная, чым яна падаецца асобным настаўнікам. Створаная пачварна-бюракратычная сістэма разбурае этычны падмурак, на якім мусіць базавацца сфера адукацыі. Яна штораз прапануе настаўніку зрабіць маральны выбар далёка не лепшага гатунку. Падаваць тую бязглуздую справаздачу альбо не падаваць, падпісвацца на газеты, што навязваюцца, альбо не падпісвацца, здаваць кожны веснавы месяц грошы ў фонд суботніка альбо не здаваць... І настаўнік ідзе супраць сумлення – робіць тое, што хоча сістэма (і яе прадстаўнікі!). Падставовы маральны іммунітэт страчаны, яго заступіў рэфлекс самазахавання. Дзеля яго мы ўжо гатовыя здрадзіць усяму, нават святому. Загадаюць нам перавесці выкладанне з роднай мовы на расійскую – моўчкі пагадзімся. Скажуць, дык супраць закону не папрэш, так схацелі бацькі вучняў. Яно ж так, на жаль. Але, дзе наша ўласная пазіцыя?»