Тамара Мацкевіч

Што робіць школы паспяховымі: даследаванні PISA 2012

08.03.2014

Нагадваем, што РISA даследуе падрыхтоўку 15-гадовых школьнікаў да самастойнага жыцця, наколькі яны могуць карыстацца набытымі ў школе ведамі і ўменнямі. Аднак мэта даследавання – не параўнанне выпускнікоў, а ацэнка эфектыўнасці адукацыйных сістэм і адукацыйнай палітыкі розных краін свету. Тэсты праходзяць тынэйджары, а высновы робяцца пра адукацыйныя стандарты і працу міністраў адукацыі. Можа менавіта з гэтай прычыны беларускія адукацыйныя ўлады выступаюць супраць удзелу Беларусі ў гэтым даследаванні?

Праблемы адукацыі вачыма настаўніка

11.01.2012


17 сакавіка 2010 года газета «Звязда» надрукавала ліст настаўніка з Віцебшчыны «Самаадданасць педагога нельга эксплуатаваць бясконца». Журналісты звярнуліся да настаўнікаў, каб тыя дасылалі ў рэдакцыю свае пытанні, агучвалі праблемы школы. Рэдакцыя абяцала перадаць усе пытанні і прапановы Міністэрству адукацыі і надрукаваць адказ.
Артыкул збіраў і збірае водгукі настаўнікаў больш за паўтара года. На сённяшні дзень настаўнікі даслалі 326 лістоў. Рэдакцыя перадала гэтыя водгукі ў Міністэрства адукацыі, каб тое адрэагавала на праблемы школы і настаўніка, але рэакцыі не дачакалася.
Я паспрабавала сістэматызаваць сказанае ў каментарах, каб выявіць, што думалі самі настаўнікі пра стан адукацыі. Звяртаю ўвагу, што гэтае абмеркаванне было яшчэ да крызісу, які ўдвая знізіў заробкі педагогаў. Некаторыя высновы ілюструюцца цытатамі з настаўніцкіх лістоў на мове арыгіналу.

Краіны Усходняга Партнёрства зацікаўленыя ў сумесных праграмах падрыхтоўкі настаўнікаў

24.10.2011

Таварыства беларускай школы сярод іншых арганізацыяў было запрошана на двухдзённы семінар «Падрыхтоўка і перападрыхтоўка настаўнікаў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне», які праводзіўся пры падтрымцы Еўракамісіі ў Баку ў сярэдзіне кастрычніка 2011 года.
Семінару папярэднічалі даследаванні стану падрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы ў шасці краінах Усходняга Партнёрства. Удзельнікам семінару быў прадстаўлены пакет дакументаў, куды увайшлі не толькі вынікі гэтых даследаванняў (асноўная справаздача на 129 старонках плюс дадаткі па кожнай краіне), але і іншыя карысныя, у першую чаргу для дзяржаўных полісімэйкераў, дакументы: прафесійныя стандарты для ацэнкі кваліфікацыі настаўнікаў у краінах Еўразвяза, сучасныя патрабаванні да адукацыі, дакументы, якія вызначаюць крытэры для ацэнкі якасці адукацыі, умовы розных адукацыйных праграмаў, дзе Беларусь чакаюць у якасці партнёра.

Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y

08.02.2011

Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але гаворка будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.


Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка

27.05.2008

Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.

Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі.

Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў. Відаць, дзякуючы гумарысту Задорнаву, я чакала, што адукацыя ў амерыканскай школе будзе нізкага ўзроўню. Дык вось, мяркуйце самі: у 8 класе 5 абавязковых прадметаў: англійская мова, літаратура, матэматыка, сацыяльныя навукі і навука і навыкі для жыцця (асновы хіміі, фізікі, біялогіі, геаграфіі). Яшчэ дзённік прадугледжвае 3 пустыя клетачкі, куды можна ўзяць 3 прадметы паводле выбару. Гэта можа быць  тэхналогія, тэатральнае мастацтва, кіраванне аўтамабілем і шмат чаго іншага.  А наогул, цэнтралізаванай сістэмы адукацыі ў Амерыцы няма. Чаму і ў якім аб’ёме вучыць дзяцей, вырашаецца на мясцовым узроўні праз школьную Раду. Ні міністэрства адукацыі, ні адміністрацыя штата на гэты працэс не маюць уплыву.
У Williston Middle School праграма 8 класа па матэматыцы нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай школы.  Праўда, задачнік зусім іншы. Ён больш падобны на часопіс “Разгадайка”, які нашыя вучні скупляюць у кіёсках і рашаюць задачкі без прымусу. У амерыканскім задачніку больш заданняў на логіку, кемлівасць і практычнае прымяненне тэорыі. Затое, узяўшы кантрольную па грамадазнаўству, я змагла адказаць толькі на адно пытанне з пятнаццаці. Маіх практычных ведаў пра сацыяльнае ўладкаванне сучаснага свету нават пасля ўніверсітэцкага курсу грамадазнаўчых навук не хапіла на сярэдні ўзровень амерыканскага васьмікласніка.

Глядзець фотарэпартаж