Іна Студзінская, Радыё Свабода
Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданьні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».