На сайце ptushki.org з’явіўся першы
Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.
Адной з галоўных асаблівасцей электроннага вызначальніка з’яўляецца тое, што ў ім выкарыстоўваюцца фотаздымкі замест малюнкаў. Гэта дазваляе разглядзець амаль рэальную птушку, якой мы яе ўбачым за вакном. Калі ў вас ёсць фотаздымкі птушак лепшай якасці, чым на сайце, або прапановы, як стваральнікі (ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны») могуць удасканаліць вызначальнік, дасылайце іх на info@ptushki.org .
Гэта першы электронны вызначальнік птушак поўнасцю на беларускай мове. Але ў ім змяшчаюцца назвы птушак таксама на англійскай, лацінкай і рускай мовах. Тэксты апісанняў узяты з палявога вызначальніка «Птушкі Еўропы» пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.