Падручнікі ад Беларускай палічкі
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 – метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 – выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.
Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.