Блог з метадычнымі рэкамендацыямі для настаўнікаў грамадазнаўства
У гэтым блогу выкладаюцца метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы для правядзення ўрокаў у 9 класе па вучэбным дапаможніку "Грамадазнаўства" пад рэдакцыяй А. М. Данілава.
У гэтым блогу выкладаюцца метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы для правядзення ўрокаў у 9 класе па вучэбным дапаможніку "Грамадазнаўства" пад рэдакцыяй А. М. Данілава.
Выкарыстанне жывапісу і іншых мастацкіх твораў на ўроках стымулюе інтарэс да тэмы і можа дапамагчы настаўнікам лепш данесці змест урока да вучняў. Артыкул Joseph Marangell, Эдутопія
Аднымі з самых цікавых медыятэкстаў для вучняў з’яўляюцца анімацыйныя фільмы — асабліва тыя, якія ўтрымліваюць некалькі сэнсавых пластоў. У працэсе абмеркавання такіх фільмаў фарміруюцца ўменні працаваць з мэдыятэкстамі, аналізаваць іх, вылучаць галоўныя ідэі - меседжы. У гэтым артыкуле мы прапануем 10 анімацыйных фільмаў, якія могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні матэрыялу на ўроках грамадазнаўства ў IX класе.
Прапануем памяткі для работы з медыятэкстамі педагогам, якія займаюцца фарміраваннем медыяпісьменнасці школьнікаў і дарослых.
Заданне для вучняў: “Сацыяльны партрэт Беларусі: фэйк і рэальнасць”. Выконваючы дадзенае заданне, навучэнцы павінны скласці інтэрактыўны партрэт Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы розныя крыніцы інфармацыі. Аўтар: Ларыса Валынец, г. Смаргонь.
Зроблена пад уплывам ідэй Мажэны Рафальскай, Пётры Садоўскага, Алега Манаева. Апрацавала для беларускай школы Алена Палейка
Працягваем агляд рэсурсаў, якімі падзяліліся з беларускімі настаўнікамі краіны-удзельніцы міжнароднай школы медыяадукацыі . Пачатак тут.
Частка 2. Украіна
Да ўвагі настаўнікаў грамадазнаўства і класных кіраўнікоў прапануем план трэнінгавага занятку "Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?". Занятак накіраваны на стварэнне ўмоў для фармавання наступных кампетэнцый: умець дамаўляцца, працаваць у камандзе, улічваць меркаванне іншых, вырашаць канфлікты, адстойваць сваю пазіцыю.
Да ўвагі чытачоў прапануеццца план урока пад назвай "Эканамічная культура" - метадычная распрацоўка Святланы Зелінскай. Матэрыял разлічаны на вучняў старэйшай школы (10 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Грамадазнаўства".