Працягваем агляд рэсурсаў, якімі падзяліліся з беларускімі настаўнікамі краіны-удзельніцы міжнароднай школы медыяадукацыі . Пачатак тут.
Частка 2. Украіна
Рэформа адукацыі закранула Украіну. Ідзе яна сістэмна і паступова. Спачатку ўкраінцы стварылі Канцэпцыю Новай украінскай школы, распрацавалі стандарты, крытэрыі і нормы ацэньвання, падручнікі, потым правялі навучанне для настаўнікаў і паступова ўводзяць новыя падыходы ў школу клас за класам.
Вось сёлета рэформа дайшла да другога класа.
Літаратурнае чытанне, 2 клас
Медыякампетэнцыі ўводзяць у розныя прадметы. Напрыклад, падручнік “Літаратурнае чытанне” для 2 класа мае 10 медыяваконцаў. Вось, як яны выглядаюць.
Каб дзецям не сумна было чытаць, літаратурныя творы таксама падбіраюцца сучасныя. Вядома, што змест падручнікаў у новай украінскай школе таксама новы, прыбліжаны да жыцця. У адрозненне ад нашага падручніка для 2-га класа, там вы не знойдзеце трансляванне калгасная ладу жыцця, і навязвання мараў – "пабываць у Крамлі" ды паесці груш, шакаладу ці пірожных. Затое ёсць гаджэты, пазлы, з якіх прапануецца скласці тэкст, апавяданні з актуальнымі дзіцячымі праблемамі, навучанне не толькі чытаць выразна, але і аналізаваць тэксты. Напрыклад, побач з класічнымі казкамі можна прачытаць казку пра Воўчыка і Зайчыка, у якіх на палянцы быў камп’ютар. І Воўчык там знайшоў інфармацыю, дзе больш водзіцца зайцоў, а Зайчык – дзе менш ваўкоў. Хто перамог?
Так дзецям тлумачаць што такое інфармацыя, навошта чытаць навіны, як па-рознаму можна зразумець адзін і той жа артыкул і скарыстацца ім.
Каб настаўніку было лягчэй перайсці ад састарэлых ЗУНаў да фармавання кампетэнцый і крытычнага мыслення, прадуманы і заданні для вучняў.
Такая старонка для самаправеркі ёсць пасля кожнага раздзела. Заданні маюць розны ўзровень паводлі таксаноміі Блума.
Дарэчы, падручнікаў для выкладання школьных прадметаў ва Украіне шмат. (Падручнікаў "Літаратурнае чытанне" для 2-га класа на сайце можна налічыць 15 відаў). Настаўнік можа выбраць той, які яму больш падабаецца. Вышэй мы пазнаёмілі чытача з падручнікам аўтарства Аляксандры Саўчанкі, які выбралі для навучання 141 тысяча вучняў Украіны – такі ў яго і наклад.
Цікава, каб у Беларусі настаўнікі мелі магчымасць выбіраць падручнікі, ці выбраў бы хто вось гэты падручнік (аўтары: Антонава Н. У., Буторына І. У., Галяш Г. А.), адзіны, дапушчаны Мінстэрствам адукацыі Беларусі для школ з рускай мовай навучання - фактычна для ўсіх гарадскіх дзяцей 21-га стагоддзя?
"Чалавек і свет", 2 клас
Прапануем для знаёмства яшчэ рабочы сшытак, створаны для тога ж 2-га класа па прадмеце “Чалавек і свет”. Ён у вольным доступе, мае цэлы сайт дапаможных матэрыялаў: метадычных распрацовак, мульцікаў, гульняў, віктарын…
Адтуль можна ўзяць шмат практыкаванняў і ідэй.
Напрыклад, прапануецца дзецям паглядзець мульцік, чаму змяняецца ноч і дзень, а потым пагуляць у рухомую гульню.
Правілы гульні. Вучні становяцца ў кола, у цэнтры якога знаходзіцца вядоўца - Сонца. Узяўшыся рукі ўбокі, дзеці паказваюць рух Зямлі вакол сваёй восі. Калі вядоўца кажа: "Дзень!", удзельнікі гульні паварочваюцца тварам да Сонца і падымаюць рукі ўгору. А калі вядоўца дае каманду: “Ноч!”, дзеці паварочваюцца да Сонца спіной і прысядаюць, закрываючы твар рукамі.
Вось некаторыя старонкі сшытка з медыяадукацыйным патэнцыялам.
Дзецям прапануецца наведаць віртуальны музей, а потым пабыць карэспандэнтам, які рыхтуе рэпартаж для замежнікаў па тэме "Як жылі ўкраінцы 100 год назад".
Звярніце ўвагу, што другакласнікаў вучаць працаваць з QR-кодамі на ўроку, а не забараняюць гаджэты.
Прадмет "Грамадзянская асвета", 10 клас.
Ну і яшчэ адзін прыклад таго, як выглядаюць сучасныя падручнікі ва Украіне для старэйшай школы.
Відаць, гэта самы сучасны падручнік, які ёсць на постсавецкай прасторы. І напісалі яго (УВАГА!) - грамадскія арганізацыі: Асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін пры ўдзеле Акадэміі Украінскай прэсы. Дарэчы, Акадэмія Украінскай прэсы мае дачыненне і да стварэння праграм, адукацыйных стандартаў дапаможнікаў, апісаных вышэй. Украінская дзяржава не бачыць у грамадскіх структурах сваіх ворагаў, толькі памочнікаў. Міністэрства адукацыі, вядома, правярае якасць і адпаведнасць праграме, але не манапалізуе, не перашкаджае выдавецтвам працаваць з аўтарскімі калектывамі і ствараць канкурэнтнае поле для шматлікіх версій падручнікаў.
Створаны самімі настаўнікамі падручнік "Грамадзянская асвета", акрамя папяровай версіі, мае метадычныя дапаможнікі ў 7 частках і сайт.
Не пашкадуйце часу, каб пабачыць, як ён выглядае.
Сайт - гэта не бібліятэка з матэрыяламі, а інтэрактыўная пляцоўка для сумеснага навучання.
Вось, напрыклад, як выглядае старонка для вывучэння тэмы "Ідэнтычнасць". https://citizen.in.ua/topic-SHHo_take_identichnist-ua
Наогул, украінцам цяпер дапамагае зрабіць рэформу адукацыі ўвесь свет, а яны амаль усе рэсурсы размяшчаюць для агульнага карыстання. З-за адсутнасці моўнага бар'еру беларусы могуць карыстацца іх напрацоўкамі.
Cпасылкі на іншыя ўкраінскія рэсурсы:
Онлайн-курсы:
- Онлайн-курс “Верификация информации в Интернете” от Интерньюс-Украина. Язык: русский https://vumonline.ua/course/verification-in-the-internet/
- Онлайн-курс “Новостная грамотность” от Детектор Медиа. Язык: украинский https://video.detector.media/special-projects/novynna-gramotnist-i22
- Дистанционный курс “Медиаграмотность для граждан” от IREX/АУП. Язык: украинский http://irex.mocotms.com/ml_web/story_html5.html
Учебники:
- Грамадзянская асвета, 10 клас https://citizen.in.ua/index.php
- Раздзел "Медіа", Грамадзянская асвета, 10 кл. https://citizen.in.ua/chapter-Svit_informacii__mas_media_ta_mediagramotnist-ua
- Медіаграмотність у початковій школі: посібник для вчителя http://www.aup.com.ua/mediagramotnist-u-pochatkoviy-shkoli/
- Онлайн-учебник Media Driver от Детектор Медиа. Язык: украинский http://mediadriver.online/
- Знай и проверяй. Учебник для учителей от программы Transitions, Чехия https://issuu.com/pictoric.ua/docs/book_media
- Я даследую свет. Рабочы сшытак, 2 клас https://svitdovkola.org/files/pilot/2/pilot-2kl-tema8-web.pdf
Полезные сайты / страницы на тему медиаграмотности:
- Акадэмія украінскай прэсы http://www.aup.com.ua/#
- СтопФейк https://www.stopfake.org/
- Verify от Интерньюс-Украина http://verify.org.ua/
- MediaSapiens от Детектор Медиа https://ms.detector.media/
- По той бік новин https://www.facebook.com/behindtheukrainenews/
- 15 кращих українських проектів з медіаграмотності