Выкарыстанне твораў мастацтва для фармавання крытычнага мыслення

ВЫКАРЫСТАННЕ МАСТАЦТВА ДЛЯ ФАРМІРАВАННЯ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ
Joseph Marangell, Эдутопія
9 сакавіка 2020 года
 
Выкарыстанне жывапісу і іншых мастацкіх твораў на ўроках стымулюе інтарэс да тэмы і можа дапамагчы настаўнікам лепш данесці змест урока да вучняў.
З гэтай мэтай я часам выкарыстоўваю творы мастацтва як пускавыя механізмы (трыгеры)  для сваіх урокаў. Разгляданне мастацкага твора можа мець вельмі магутны эфект бо кожная яго частка адлюстроўвае вобразную інтэрпрэтацыю мастака яго ўласнага бачання свету. Але і вучнёўскія інтэрпрэтацыі гэтага ж мастсцкага твора таксама  будуць вар'іравацца ў залежнасці ад іх папярэдніх ведаў, назіральных навыкаў і інтарэсаў.
 
Музейныя выкладчыкі выкарыстоўваюць тры пытанні-падказкі з стратэгій візуальнага мыслення, каб заахвоціць да дыскусіі, і гэтыя пытанні могуць дапамагчы вучням засяродзіцца, калі яны ўпершыню праглядаюць мастацкія творы ў класе:
 
- Што адбываецца на гэтай карціне (якая падзея, дзея)?
- Што вы бачыце, што вымушае вас гэтак думаць (пра гэта казаць)?
- Што яшчэ можна тут убачыць?
 
Калі я ствараю ўрок вакол мастацкага твора, я не проста пераскокваю да дыскусіі, выкарыстоўваючы гэтыя пытанні,  я прашу вучняў правесці першыя некалькі хвілін заняткаў, назіраючы за малюнкам, і запісаць свае разважанні, каб адказаць на пытанні. Я кожны раз таксама запісваю свае разважанні, хаця я і знаёмы з выявай, каб мадэляваць, што з часам я пачынаю разумець.
 
У сваёй кнізе "180 дзён" Кэлі Галлахер і Пэні Кітл сцвярджаюць, што такія працяглыя перыяды свабоднага пісання дапамагаюць вучням генераваць новыя ідэі і абменьвацца сваімі папярэднімі думкамі.  Каб працягнуць такое мысленне, я папрашу вучняў  пацвердзіць або перагледзець свае адказы, калі яны атрымаюць інфармацыю з дадатковых тэкстаў, якія нейкім чынам звязаны з малюнкам.
 
Напрыклад, я засяроджваюся на ўроку найноўшай сусветнай гісторыі ІХ класа, звязанага з французскімі войнамі, з дапамогай карціны "Варфаламееўская ноч" Франца Дзюбуа.
Варфаламееўская ноч" Франц Дзюбуа
 
На карціне  шмат чаго адбываецца, і вучні амаль заўсёды задаюць пытанні, чаму людзі выкідваюцца з вокнаў, каго прадстаўляюць розныя групы і што ў першую чаргу выклікала канфлікт. Вучні запісваюць свае першапачатковыя думкі, выкарыстоўваючы тэхніку свабоднага пісання, апісаную вышэй, а потым па жаданні дзеляцца сваімі каментарамі падчас дыскусіі на ўроках.
 
Наступная частка ўрока - "расследаванне" - адбываецца, калі я прашу вучняў працаваць у парах, каб прачытаць невялікі фрагмент падручніка, звязаны з тэмай карціны. Звычайна я карыстаюся інтэрактыўным дапаможнікам для чытання, інспіраваным класнымі стратэгіямі Дуга Бюля для інтэрактыўнага навучання, якое прапануе вучням чытаць фрагменты тэксту, абагульняць асноўныя ідэі і суадносіць іх з свімі пісьмовымі адказамі, якія яны напісалі, разглядаючы карціну. Вучні спачатку абмяркоўваюць гэты змест са сваімі партнёрамі, а потым маюць магчымасць падзяліцца любымі новымі ідэямі з іншымі аднакласнікамі, перш чым перайсці да наступнага кароткага сегмента. Пры такім падыходзе вучні не чытаюць падручнік проста, каб засвоіць змест - яны чытаюць, каб пабудаваць сэнс вакол пытанняў, якія яны палічылі важнымі, калі яны першапачаткова спрабавалі зразумець карціну.
“Armada Portrait” of Elizabeth I, artist unkown
 
"Партрэт Армады" Лізаветы I, невядомага мастака.
 
На іншым уроку з таго ж блока я выкарыстоўваю розныя крыніцы ў дадатак да падручніка, каб дапамагчы вучням зрабіць высновы аб праўленні Лізаветы I у Англіі. Урок зроблены вакол яе партрэта Армады, які выклікае ў вучняў шмат цікавых пытанняў: Чаму з двух вокнаў адкрываюцца розныя віды? Чаму яе рука ляжыць на зямным шары? Што сімвалізуе карона, якая знаходзіцца на стале на заднім плане?
 
На гэтым ўроку вучні падарожнічаюць па класе паміж трыма пунктамі, кожны з якіх мае крыніцу, якая забяспечвае пэўны кантэкст для карціны: кароткая біяграфія Лізаветы I, тэкст яе прамовы перад  войскамі пра іспанскую армаду, і кароткае відэа, якое падкрэслівае яе дасягненні ў якасці каралевы. 
Вучні абмяркоўваюць кожную крыніцу ў малых групах, а потым індывідуальна запісваюць кароткія развагі, якія дапамагаюць ім апрацоўваць ідэі, звязаныя з ранейшымі пытаннямі.
 
На заканчэнне гэтых абодвух урокаў я прашу вучняў перагледзець свае папярэднія запісы (створаныя ў тэхніцы свабоднага пісання - nastaunik.infо) і знайсці  канкрэтныя доказы іх асабістага навучання. У ідэале яны змогуць адказаць на першапачатковыя пытанні, падтрымаць свае высновы і запоўніць прабелы ў ведах, якія яны вызначылі на пачатку ўрока. Задаванне новых пытанняў таксама вітаецца, бо працэс навучання - цыклічны.
 
Мастачка Фрыда Кала аднойчы сказала: "Я малюю кветкі, каб яны не памёрлі". Абапіраючыся на гэтую ідэю, мастацтва дазваляе вучням візуальна атрымліваць доступ да гістарычнага зместу, які ў гэты момант можа здацца далёкім альбо неактуальным. Падумайце пра адзін з сваіх наступных урокаў і пра тое, як мастацкі твор можа служыць уваходным пунктам у яго змест. Вы будзеце здзіўлены пытаннямі і развагамі вашых вучняў і глыбокім навучаннем, якое адбываецца ў выніку.
 
 

Карціны, якія можна выкарыстоўваць для развіцця крытычнага мыслення на ўроках гісторыі і грамадазнаўства па методыцы, прапанаванай у артыкуле Джозэфа Маранжэла. 

Прарануем пачытць артыкул Іны Шымко "Пра што можа распавесці карціна на ўроках гісторыі"

 
1) 8 клас. гісторыя Беларусі. Тэма "Палітычны крызіс ў Рэчы Паспалітай".
 
Ян Матэйка. Рэйтан на сойме 1773 года Крыніца: вікімедыя
 
2) Грамадазнаўства: Тэма "Прагрэс-рэгрэс, залаты век, род, пачатак гісторыі"
(Хто ідзе наперадзе?)
 
Fernand Cormon, Cain, 1880, 400 x 700 cm, Musée d'Orsay, Paris
 Фернан Кармон "Cain Flees The Curse"
 
3) 7 клас. Сусветная гісторыя. Тэма  "Эпоха Асветніцтва". 
 
Datei:Tafelrunde.PNG
Адольф Менцаль. Філосафы за сталом Фрыдрыха II ў Сан-Сусі"
 
4) 8 клас, гісторыя Беларусі, Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ ст.). Разважаем, абмяркоўваем, суадносім, аналізуем. Дзецям вельмі падабаецца!
Adam Mickiewicz.PNG
В. Ваньковіч “Міцкевіч на гары Аю-Даг” 
 
5) 8 клас. Гісторыя Беларусі. Тэма “Беларусь у перыяд вайны 1812 г.” 
 
File:Vilnia, Ratušny. Вільня, Ратушны (J. Damiel, 1846).jpg
Я. Дамель “Адступленне французаў праз Вільню 1812 г.”
 
6) 8 клас. Гісторыя Беларусі. Тэма “Паўстанне 1863-1864 гг. 
 
Kastuś Kalinoŭski siarod paŭstancaŭ 1863 hodu.jpg
П. Сергіевіч . "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г.”
 
 К. Альхімовіч. “На этапе”

 

7) Карціны, якія прапануе Іна Шымко у сваім артыкуле "Пра што можа распавесці карціна на ўроках гісторыі".

Хрышчэнне Літвы,  Ян Матэйка

Грунвальдская бітва, Ян Матэйка

Стэфан Баторы пад Псковам Ян Матэйка

Канстытуцыя 3 мая 1791 Ян Матэйка

Касцюшка пад Рацлавіцамі Ян Матэйка

Люблінская унія Ян Матэйка

Рэйтан на сойме 1773 г Ян Матэйка