Анімацыйныя фільмы як медыятэксты на ўроках грамадазнаўства ў IX класе

Анімацыйныя фільмы як медыятэксты на ўроках грамадазнаўства ў IX класе

Надзея Кушнер, настаўнік грамадазнаўства Ліцэя БДУ

 

 

 

Аднымі з самых цікавых медыятэкстаў для вучняў з’яўляюцца анімацыйныя фільмы — асабліва тыя, якія ўтрымліваюць некалькі сэнсавых пластоў. У працэсе абмеркавання такіх фільмаў фарміруюцца ўменні працаваць з мэдыятэкстамі, аналізаваць іх, вылучаць галоўныя ідэі - меседжы. У дадзеным артыкуле мы прапануем 10 анімацыйных фільмаў, якія могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні матэрыялу на ўроках грамадазнаўства ў IX класе.

 

Раздзел I “Чалавек”

§ 3. Эмоцыі, пачуцці, воля

Пры вывучэнні параграфа, прысвечанага эмоцыям і пачуццям, варта звярнуцца да фільма “Inside out”, які ў 2016 г. атрымаў прэмію “Оскар” за найлепшы анімацыйны фільм. Можна прапанаваць вучням загадзя паглядзець фільм (у Беларусі выйшаў у пракат пад назвай “Головоломка”, працягласць – 95 хвілін) і потым на ўроку абмеркаваць, чаму ў якасці галоўных герояў фільма былі абраны наступныя пяць базавых эмоцый – радасць, смутак, страх, агіда, гнеў.

 

Вучні вызначаюць, якую ролю адыгрывае кожная з гэтых эмоцый у нашым жыцці, прасочваюць пры дапамозе “кола эмоцый” тыя эмацыйныя працэсы (настроі), якія адпавядаюць дадзеным эмоцыям. Таксама яны вызначаюць, з якой мэтай і для якой аудыторыі быў створаны прадстаўлены медыятэкст, які ў яго мэсэдж, чаму ён можа быць карысны не толькі дзецям і падлеткам, але таксама іх бацькам.

Сёння псіхолагі ва ўсім свеце звяртаюць увагу на важную ролю эмацыйнага інтэлекту, які вызначаецца як здольнасць чалавека распазнаваць эмоцыі, разумець намеры, матывацю і жаданні іншыя людзей і свае асабістыя, а таксама здольнасць кіраваць сваімі эмоцыямі і эмоцыямі іншых людзей у мэтах рашэння практычных задач.

   

Да постара дадзенага фільма варта звярнуцца і ў працэсе вывучэння §20 “Медыякультура сучаснага грамадства”. Можна, у прыватнасці, прапанаваць вучням прааналізаваць некалькі постараў фільма на розных мовах і выявіць тыя назвы, пад якімі фільм выйшаў у пракат у розных краінах: “Inside out” (англ.), “Vice-versa” (франц.), “Divertida mente” (ісп.), “W głowie się nie mieści” (польск.), “V hlavě” (чэшск.), “Думками навиворіт” (укр.), “Головоломка” (рус.) і "Вэрхал у галаве" (бел.)

 

https://image.tmdb.org/t/p/original/aAmfIX3TT40zUHGcCKrlOZRKC7u.jpg https://st.kp.yandex.net/im/poster/2/6/0/kinopoisk.ru-Inside-Out-2608575--o--.jpg https://st.kp.yandex.net/im/poster/2/6/0/kinopoisk.ru-Inside-Out-2600822--o--.jpg
https://i.ytimg.com/vi/k_fIFbnN47k/maxresdefault.jpg https://fs.kinomania.ru/file/film_poster/2/8e/28e7f05e6c2f6064d133328d50326c8d.jpeg

Пасля перакладу назваў з розных моў і іх супастаўлення варта абмеркаваць з вучнямі на гэтым прыкладзе, якую ролю адыгрывае ў медыятэксце назва і якім чынам яна ўплывае на агульны меседж тэксту.

§ 4. Накіраванасць асобы

Пры вывучэнні дадзенага параграфа раім звярнуцца да анімацыйнага фільма пад назвай “Сэнс жыцця” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”, працягласць кожнай серыі – у сярэднім 6 хвілін). 

Падчас абмеркавання медыятэксту вызначаецца, кім, для каго і з якой мэтай ён створаны, асноўны меседж. Дадзены фільм мае выразны філасофскі складнік, які заклікае паразважаць над тым, што такое сэнс жыцця, ці можа ён быць аднолькавым у розных людзей і наколькі лёгка кожнаму чалавеку яго знайсці. 

 

 

Абагульненне па раздзеле

Падводзячы абагульненне па раздзеле I “Чалавек”, можна звярнуцца да серыі пад назвай “Марафонец” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”). Гэты медыятэкст вельмі цікавы і даволі няпросты для аналізу, таму што мае некалькі сэнсавых пластоў. 

https://vignette.wikia.nocookie.net/smesharikiarhives/images/a/a2/%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%BE%D0%BD%D0%B5%D1%86.jpg/revision/latest?cb=20130420085956&path-prefix=ru На ўроку абагульнення гэты фільм дазваляе замацаваць веды аб неабходнасці пераключацца з аднаго віду дзейнасці на іншы для зняцця эмацыйнага напружання, абмеркаваць пытанне аб сэнсе жыцця, звярнуцца да пытання аб выбары прафесіі, пастаўленым ва ўводзінах да вучэбнага дапаможніка.

У ідэале вучні павінны выйсці на наступныя сэнсавыя пласты:

1) мультфільм тлумачыць, што марафон – гэта бег на доўгія дыстанцыі, дзе важна правільна размяркоўваць сілы і трымаць дыханне (меседж для самых маленькіх дзяцей);

2) у паўсядзённым жыцці для таго, каб паспяхова выконваць нейкія дзеянні, неабходна пераключацца з адной працы на іншую, каб зняць эмацыянальнае напружанне, атрымаць натхненне (меседж, які звычайна першым называць падлеткі);

3) у жыцці мы не ведаем, якая справа ўрэшце стане для нас галоўнай, а якая застанецца у якасці хобі, трэба быць гатовым для змены віду дзейнасці і пастаяннага самаўдасканалення (меседж, які звязаны з пошукам свайго прызначэння ў жыцці, абраннем прафесіі);

4) сам марафон – гэта сімвалічнае выяўленне чалавечага жыцця, у працэсе якога мы сустракаем розных людзей, атрымліваем ад іх дапамогу, рухаемся да сваёй мэты (меседж, звязаны з сэнсам жыцця).

Самыя эрудыраваныя вучні могуць таксама назваць яшчэ адзін сэнсавы меседж дадзенага фільму – гэта алюзія на вядомы фільм “Форэст Гамп”, прысвечаны жыццю простага чалавека ў кантэксце гістарычнай эпохі.

 

Раздзел II “Дзейнасць, зносіны, узаемадзеянне”

§ 7. Зносіны і іх роля ў жыцці чалавека

Медыятэкст пад назвай “Тэлеграф” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”) можа быць выкарыстаны пры абмеркаванні асаблівасцей віртуальных зносін. Вучні павінны вылучыць асноўны мэсэдж фільму – пра тое, што віртуальныя зносіны ўрэшце не могуць поўнасцю замяніць непасрэдныя, “жывыя” зносіны.

https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=cc1a4a17189c7204e999218cd05d59fe-l&n=13

Да прадстаўленага медыятэксту можна вярнуцца пры вывучэнні §18 “Культура, яе прызначэнне і функцыі” падчас абмеркавання механізмаў развіцця культуры – традыцыі і навацыі. У дадзеным медыятэксце праблема віртуальных зносін паказваецца не на сучасным прыкладзе — існаванні інтэрнэта, а на прыкладзе вынаходніцтва XIX ст. – тэлеграфа. Такім чынам, культура развіваецца ва ўзаемадеянні традыцый і навацый.

 

§ 8. Міжасобасныя зносіны 

Пры вывучэнні матэрыялу дадзенага параграфа могуць быць выкарыстаны наступныя медыятэксты: “Паласа нешанцавання”, “Права на адзіноту”, “Перамога розуму” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”).

https://media.myshows.me/episodes/normal/3/6b/36bf391de3f4864423a0619a3572a6b8.jpg

https://media.myshows.me/episodes/normal/b/92/b920ec977e2abfea2707b293912e97f8.jpg

 

Серыя “Паласа нешанцавання” дазваляе выявіць і абмеркаваць наступныя меседжы:

— выбіральнасць успрымання (чалавек успрымае тое добрае, што з ім здараецца, як нешта натуральнае і не звяртае на гэта ўвагі, а вось на праблемных момантах заўсёды акцэнтуе ўвагу);

— аптымістычны і песімістычны погляд на жыццё.

Пры вывучэнні эфектаў успрымання другіх людзей варта звярнуць увагу на тое, што выбіральнасць успрымання “працуе” не толькі адносна пэўных сітуацый нашага жыцця, але і адносна людзей, з якімі мы камунікуем.  

Серыя “Права на адзіноту” дазваляе абмеркаваць пытанне аб тым, наколькі важныя для чалавека зносіны з іншымі людзьмі.

Серыя “Перамога розуму” прысвечана каханню чалавека і імкненню зрабіць сябе лепшым для таго, каго кахаеш. Для абмеркавання ў класе можа быць прапанаваны меседж фільма, які ўтрымліваецца ў заключнай фразе: “Мы здзяйсняем подзвігі для тых, каму да нас ужо няма справы, а любяць нас тыя, каму мы патрэбныя і без усялякіх подзвігаў…”

 

Раздзел III “Асоба, грамадства, дзяржава”

§ 12. Сацыяльныя нормы і паводзіны асобы 

Серыя “Дабро, зло і дзяўчаты” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”) можа быць прапанавана пры вывучэнні пытання аб тым, што ёсць “дабро”, якое з’яўляецца адной з асноўных катэгорый маралі. 

 

https://pbs.twimg.com/media/EIrVQcbX0AIitZb.jpg

Падчас аналізу дадзенага медыятэксту вучні павінны выйсці на некалькіх асноўных меседжаў у розных сэнсавых пластах фільма:

1) калі ты хочаш каму-небудзь дапамагчы, запытай яго аб тым, якая дапамога яму неабходная (меседж для маленькіх дзяцей);

2) адно і тое ж дзеянне можа быць як дабром, так і злом (меседж для старэйшых дзяцей);

3) пытанне аб тым, як суадносяцца дабро і зло – адно з найскладанейшых пытанняў нашага жыцця, дабро і зло выступаюць у непарыўнай сувязі адно з адным (філасофскі меседж).

 

Раздзел IV “Чалавек у свеце культуры”

§ 20. Медыякультура сучаснага грамадства

Падчас вывучэння матэрыялу параграфа раім звярнуцца да серыі “Апошняя радуга” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”). Дадзены медыятэкст прысвечаны праблеме гонкі за сенсацыяй у імкненні павялічыць колькасць аудыторыі пэўнага медыя. 

https://otvet.imgsmail.ru/download/223450795_b203a1ccaf26a81e0aa18d70b6e7f8f4_800.jpg

Пасля вылучэння асноўнага меседжу можна абмеркаваць з вучнямі, якія сродкі для павелічэння папулярнасці выкарыстоўваюць розныя медыя і наколькі варта давяраць сенсацыйным загалоўкам у СМІ.

 

§ 22. Культурная разнастайнасць і дыялог культур

Адной з асноўных універсалій, на якіх базуецца кожная культура, з’яўляецца “шчасце”. Каб абмеркаваць пытанне пра тое, што ёсць шчасце, можна звярнуцца для серыі “Шчасцемёт” (мультыплікацыйны серыял “Смяшарыкі”).

http://pm1.narvii.com/7184/934ad23ba8f9e7e0773684df134129b2745d8234r1-1440-720v2_uhq.jpg Вучні аналізуюць медыятэкст і вылучаюць яго асноўны меседж: шчасцэ – гэта перш за ўсё унутраны стан чалавека, які вызначаецца ім самім, залежыць ад знешніх абставін, але не абумоўліваецца толькі імі. Калі ў чалавека ёсць жаданне, натхненне ствараць штосьці новае, бачыць лепшае, ён здолее пераадолець негатыўныя моманты і адчуць сябе шчаслівым. 

 

Вельмі спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны настаўнікам у працэсе творчага пошуку на ўроках грамадазнаўства, і што гэты пошук дазволіць адчуць сябе зацікаўленымі, бадзёрымі, шчаслівымі і настаўнікам, і вучням.

 

 

 

clip.gif (1004×319)