Прапануем вам азнаёміцца з серыяй прэзентацый па фізіцы, прысвечаных арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў па тэме «Энергазберажэнне», а таксама канкрэтным прыкладам правядзення вучэбных даследаванняў у школе. Значная частка прэзентацый, прысвечаная высока ўзнятай праблеме энергазберагання, дапаможа сучасным дзецям зразумець, што эканомія выяўляецца не толькі ў выглядзе надакучлівай сацыяльнай рэкламы, але ў канкрэтных грашовых сумах.Творчыя групы настаўнікаў распрацаўвалі методыкі кіравання навучальным даследаваннем вучняў, абаранялі свае прэзентацыі і рабілі высновы з крытычных заўваг калегаў падчас метадычнага навучання, арганізаванага мэтрам айчыннай педагогікі Мікалаем Іванавіічам Запрудскім
Прэзентацыі былі прадстаўленыя ў летніку «Альхоўка-2008»
Спампаваць тут (zip, 2,32 МБ)